Дзякавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзякавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзякавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 11 студзеня 2023[1]
Насельніцтва (2009) 1 098
Плошча 239,41 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Дзя́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Дзякавічы. Плошча 239,41 км²[2].

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. З 8 кастрычніка 1924 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі. З 21 жніўня 1925 года зноў у Старобінскім раёне Слуцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Бабруйскай акругі). 5 красавіка 1935 года вернуты ў склад Жыткавіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вятчынскага сельсавета[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Марохараўскага сельсавета перададзена вёска Вятчынская Рудня[4].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1098 чалавек[5], з іх 98,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. https://pravo.by/document/?guid=3961&p0=D923g0120538
  2. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.

Шаблон:Дзякавіцкі сельсавет