Мілевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мілевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 228
Плошча 341,3 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Міле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мілевічы.
Найбуйнейшы па плошчы сельсавет раёна — 341,3 км²[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года сельсавет далучаны да Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 11 красавіка 1960 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці[2]. 26 верасня 1968 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя Мілевічы[3], 26 сакавіка 1987 года — з Ленінскага сельсавета вёскі Іёвічы і Залюцічы[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1228 чалавек[6], з іх 98,2 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 11 красавіка 1960 г. Аб перадачы Мілевіцкага сельскага Савета са складу Старобінскага раёна Мінскай вобласці ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.