Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Руднянскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кольна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 039
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Рудня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Кольна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудня (некаторы час — вёска Кольна[1]). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жыткавіцкага сельсавета[2]. 17 снежня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Грабянёўскі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Марохараўскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[3]. 27 лістапада 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кольна[4]. 14 мая 2014 года са склада сельсавета выключана вёска Подаўж, далучаны вёскі Ацкаванае, Чарацянка[5].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2039 чалавек[6], з іх 95,5 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 5 мая 1934 г. № 99 Аб перанясенні цэнтра Руднянскага сельскага совета Жыткавіцкага раёна з вёскі Рудня ў вёску Кольна // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1934, № 18, аддз. 1.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Житковичского районного Совета депутатов от 27 ноября 2009 г. № 265 О переносе административного центра Рудненского сельсовета
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.