Кіраўскі сельсавет (Слуцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кірава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 653
Кіраўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Кі́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Кірава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цараўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цараўцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. 15 лютага 1935 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года ў склад Чапялёўскага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Шабунькі[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучаны тэрыторыя скасаванага Івана-Агародніцкага сельсавета[2]. З 1955 года па 22 верасня 1980 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Навадворцы.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2653 чалавекі[3], з іх 94,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 июля 1939 г. О присоединении деревни Шабуньки Кировского сельсовета, Слуцкого района, к Чепелёвскому сельсовету, Старобинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.