Сорагскі сельсавет
Сорагскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сорагі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 541 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Со́рагскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сорагі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Амговіцкага сельсавета (21 населены пункт: Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Краснае, Кучына, Ляхава, Новы Гуткоў, Падлошыца, Падстарэва, Паўлаўка, Рубеж, Сліўка, Старэва, Стары Гуткоў, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава, Ціхань і Чырвоная Старонка)[1]. 28 студзеня 2011 года скасавана вёска Аступішча[2]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Вясейскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (6 населеных пунктаў) — 541 чалавек[4], з іх 93,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 28 января 2011 г. № 66 Об упразднении деревни Оступище Сорогского сельсовета Слуцкого района
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.