Перайсці да зместу

Жодзішкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:17, 4 красавіка 2020, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Жодзішкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 68 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жодзішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 971
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1592
Код аўтам. нумароў 4

Жо́дзішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жодзішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета даулчана тэрыторыя скасаванага Данюшаўскага сельсавета, 15 мая 1978 года — частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета перададзены 19 населеных пунктаў скасаванага Сыраваткінскага сельсавета. 28 сакавіка 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лылойцінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Лылойці, вёскі Буякі, Дабраўляны, Дзенавішкі, Каробкі, Лявонавічы, Міхнічы, Нястанішкі, Пазборцы, Рымшыненты, Станчыненты, Хведзевічы, Шыманэлі, хутары Лапавойня, Росцішкі)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (53 населеныя пункты) — 2971 чалавек[2], з іх 93,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 2,4 % — палякі, 0,9 % — украінцы[3].


Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.