Перайсці да зместу

Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:37, 13 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Крыніцы: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB)
Ян Нарушэвіч
польск.: Jan Naruszewicz
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
Вялікі лоўчы літоўскі
1589 — каля 1613
Папярэднік Мікалай Нарушэвіч
Пераемнік Крыштаф Нарушэвіч

Нараджэнне 1558
Смерць 1613(1613)
Род Нарушэвічы
Бацька Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці Барбара Кунцэвіч
Жонка Марына Саламярэцкая
Дзеці Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт
Веравызнанне кальвінізм[1]

Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі1589).

Біяграфія

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.

Сям'я

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.

Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.

Крыніцы

  1. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 100.