Алена Мікалаеўна Барун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Мікалаеўна Барун
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1977
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі

Алена Мікалаеўна Барун (нар. 23 чэрвеня 1977) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 1999 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2009 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001-2004 гадах навучалася ў аспірантуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 13 мая 2015 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма дысертацыі: «Праваслаўныя манастыры на тэрыторыі Беларусі: прававы статус і сацыяльна-культурная дзейнасць (1938-1917 гг.)». Рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з'яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры філасофіі (1999-2007), сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2008-2016). Сёння з'яўляецца загадчыкам кафедры фізічнай культуры і спорту гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Праходзіла навукова-даследчыя стажыроўкі ў Інстытуце гісторыі Літвы (Літва), Даўгаўпілскім універсітэце (Латвія), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (Беларусь) і інш.

Член Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага аб'яднання па адукацыі ў галіне фізічнай культуры. Намеснік выканаўчага дырэктара па рабоце ў Віцебскай вобласці Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне».

Навуковая дзейнасць

Займаецца вывучэннем царкоўнай гісторыі і гісторыі рэлігійна-канфесійных адносін на беларускіх землях у ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. Вывучае гісторыю праваслаўя на Беларусі, гісторыю манаскіх супольнасцяў і іх сацыяльную і культурную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, сацыяльны склад, структуру, арганізацыю і матэрыяльны стан. Даследуе гісторыю храмаў і манастыроў Полацка, страчаныя архітэктурныя аб'екты сакральнай гісторыі Полацка і Паўночнай Беларусі і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Борун, Е. Н. Полоцкий Спасо-Евфросиниевский женский монастырь: век XX (исторический очерк) / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. – 2005. – № 7. – С. 17–21.
  • Борун, Е. Н. Монашеские общины города Полоцка: история, организация управления, характеристика братств в середине XIX – начале XX веков / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. – 2010. – № 1. – С. 57–65.
  • Борун, Е. Н. Социально-каритативная деятельность православных монастырей на территории Беларуси во второй четверти XIX – начале XX вв. / Е. Н. Борун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 2. Гісторыя, эканоміка, права. – 2013. – № 1. – С. 65–76.
  • Борун, Е. Н. Государственно-правовое регулирование деятельности православных монастырей на территории Беларуси во второй четверти XIX –

начале XX веков / Е. Н. Борун // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 2. Гісторыя, эканоміка, права. – 2014. – № 1. – С. 60–67.

  • Борун, Е. Н. Православные монастыри на территории Беларуси (1839–1917 гг.): структура и социально-культурная деятельность / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. – 2015. – № 1. – С. 54–63.
  • Борун, Е. Н. Регламентация правового положения монахов мужских и женских монастырей на территории Беларуси (вторая треть XIX ― начало XX в.) / Е. Н. Борун // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2020. ― № 1. ― С. 33―39.

Спасылкі