Віленскі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскі летапіс
Жанр летапіс
Мова арыгінала старабеларуская
Дата першай публікацыі 1893
Электронная версія

Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама з'яўляецца невялічкай часткай старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стст., вядомага як Віленскі зборнік.

Апісанне

Спіс мае дэфекты: канец тэксту не захаваўся, апавяданне абрываецца на смерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнай лексікі і царкоўнаславяншчыны[1].

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс лічыўся за згублены[1].

Зноскі

  1. а б Чамярыцкі В. Віленскі летапіс // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2., С. 432

Літаратура

Спасылкі