Бабінавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:12, 26 студзеня 2022, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Бабінавіцкі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статут = |Гімн = |Уваходзіць у = Лёзненскі раён |Уключа...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бабінавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабінавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 761
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Бабі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бабінавічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Лёзненскага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Касцяёўскага сельсавета.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 761 чалавек[1], з іх 87,3 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[2].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.