Мікалаеўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Міхаіл Іванавіч Кароль
Насельніцтва (2009) 1 159
Плошча 260,16 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247421
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка. Знаходзіцца на захадзе раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрнінскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чэрнін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1159 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Спасылкі