Казлоўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казлоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўка
Дата ўтварэння 24 верасня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 2 244
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Казло́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Казлоўка.

Гісторыя

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР падчас скасавання Парыцкага сельсавета. Цэнтр — мястэчка Парычы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Казлоўка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Парыцкага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Парыцкага пассавета[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2244 чалавекі[2], з іх 95,3 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Склад

Казлоўскі сельсавет уключаў 14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.