Круглянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круглянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Круглянскі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Круглае (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 сакавіка 1987
Дата скасавання 22 сакавіка 1967
Насельніцтва (2009) 2 489
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Кругля́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Круглае (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Круглае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Круглае атрымала статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Круглага паніжаны да вёскі. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. 11 сакавіка 1967 года вёска Круглае атрымала статус гарадскога пасёлка. 22 сакавіка 1967 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Круглянскага пассавета[1].

26 сакавіка 1987 года Круглянскі сельсавет адноўлены ў складзе населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Круглянскага пассавета[2]. 19 снежня 2006 года гарадскі пасёлак Круглае набыў статус горада[3]. 29 снежня 2020 года скасаваны вёскі Займішча і Пятая Гадавіна[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2489 чалавек[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 декабря 2016 г. № 24-4 Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения
  4. Решение Круглянского районного Совета депутатов от 29 декабря 2020 г. № 29-9 Об упразднении сельских населенных пунктов Круглянского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага раёна. — Мн., 1996. — С. 22, 23, 92-93, 105, 117, 118, 196.