Перайсці да зместу

Ёлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ёлава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204880021
Ёлава на карце Беларусі ±
Ёлава (Беларусь)
Ёлава
Ёлава (Брэсцкая вобласць)
Ёлава

Ёлава[1] (трансліт.: Jolava, руск.: Ёлово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 23 км на захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі БаранавічыВаўкавыск.

У 1886 годзе хутар Елава ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета, дзейнічалі лесапільня, вадзяны млын.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Е́лава