Перхавічы
Аграгарадок
Перхавічы
|
Пе́рхавічы[1] (трансліт.: Pierchavičy, руск.: Перховичи) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, за 2 км ад ракі Іса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменных маёнткі. Галоўнымі заняткамі насельніцтва былі земляробства, жывёлагадоўля, промыслы: прадзенне, ткацтва і іншыя.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 22 сакавіка 1962 года да 1986 года[2] цэнтр сельсавета.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 305.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх