Іванкавічы
Вёска
Іванкавічы
|
Іва́нкавічы[1] (трансліт.: Ivankavičy, руск.: Иванковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, на р. Іса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI ст. У 1570 годзе вёска мела 3 валокі зямлі, падатак складаў 3 капы і 9 грошай.
У 1905 годзе вёска і маёнтак у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета.
З 1921 годзе 2 аднайменныя вёскі і фальварак у складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 22 вяскоўцы, акупанты загубілі 16 жыхароў.
У 1971 годзе працавалі пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка.
Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць майстэрні па рамонце с.-г. тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, магазін, пачатковая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Іванавіч Афанасік (нар. 1935) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх