Перайсці да зместу

Ягадная (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ягадная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Блошна
Насельніцтва
  • 42 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204880056
Ягадная на карце Беларусі ±
Ягадная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Ягадная (Баранавіцкі раён)
Ягадная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Ягадная (Баранавіцкі раён)

Я́гадная[1] (трансліт.: Jahadnaja, руск.: Ягодная) (да 1964 года Бло́шна) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі БаранавічыВаўкавыск.

У 1798 годзе ў пісьмовых крыніцах упамінаецца як в. Блошна. На пачатку XX ст. ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Моўчадскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.

30 ліпеня 1964 года вёска Блошна атрымала назву Ягадная[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).