Алаіз Мок
Алаіс Мок | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Alois Mock | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іозеф Клаус | ||||||
Папярэднік | Тэадор Піфль-Перцэвіц | ||||||
Пераемнік | Леапольд Грац | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Франц Враніцкі | ||||||
Папярэднік | Норберт Штэгер | ||||||
Пераемнік | Іозеф Рыглер | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Франц Враніцкі | ||||||
Папярэднік | Роберт Ліхал | ||||||
Пераемнік | Вернер Фаслабенд | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Франц Враніцкі | ||||||
Папярэднік | Петэр Янкавіч | ||||||
Пераемнік | Вольфганг Шусель | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 чэрвеня 1934[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 чэрвеня 2017[4][2][…] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d][5] | ||||||
Прафесія | юрыст | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, юрыст, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Алаіс Мок (ням.: Alois Mock; 10 чэрвеня 1934, Ойратсфельд — 1 чэрвеня 2017) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Адукацыя і ранняя кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права; пазней працягнуў адукацыю ў Балонні і Бруселі. Спецыялізаваўся па міжнародным праве. Быў членам каталіцкай студэнцкай супольнасці ў Вене. Уступіў у Аўстрыйскую народную партыю, з якой звязана ўся яго палітычная кар'ера.
Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
З 1961 — на дзяржаўнай службе. Быў памочнікам федэральнага канцлера Аўстрыі Іозефа Клауса па пытаннях, звязаных з удзелам краіны ў еўрапейскай інтэграцыі. З 1966 — сакратар канцылярыі федэральнага канцлера. У 1969 годзе стаў самым маладым за ўсю гісторыю краіны федэральным міністрам адукацыі, навукі, даследаванняў, мастацтваў і спорту.
Пасля паражэння кансерватараў на ўсеагульных выбарах 1971 года засяродзіўся на парламенцкай працы, стаўшы адным з дзейных членаў апазіцыі. Адначасова быў выбраны бургамістрам роднага горада. У 1979—1987 — старшыня АНП. У 1979 быў выбраны старшынёй ліберальна-кансерватыўнага Еўрапейскага дэмакратычнага саюза.
Міністр замежных спраў[правіць | правіць зыходнік]
Найбольшую вядомасць атрымаў падчас свайго знаходжання на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў 1987—1995 ва ўрадах «вялікай кааліцыі» з сацыялістамі. Падчас яго кіраўніцтва знешняй палітыкай Аўстрыі краіна ўвайшла ў Еўрапейскі саюз. Спрыяў крушэнню «жалезнай заслоны», адкрыўшы мяжу паміж Аўстрыяй і Венгрыяй у чэрвені 1989 года, дзякуючы чаму сотні бежанцаў з ГДР атрымалі магчымасць праз Венгрыю міграваць у Заходнюю Еўропу. У 1987—1989 гадах адначасова займаў ва ўрадзе пасаду віцэ-канцлера.
Зноскі
- ↑ Alois Mock // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Alois Mock // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Alois Mock // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Alois Mock // https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Alois_Mock Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118734318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя на Дзёблінгскіх могілках
- Члены Аўстрыйскай народнай партыі
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Дактары права
- Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг Княства Ліхтэнштэйн
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Кавалеры ордэна Зоркі Іарданіі
- Кавалеры карэйскага ордэна «За дыпламатычныя заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Бернарда О’Хігінса
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Вялікія афіцэры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна «За верную службу»
- Кавалеры ордэна Зоркі Махапутра
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры ордэна Караля Дзмітара Званіміра
- Асобы
- Міністры замежных спраў Аўстрыі
- Міністры абароны Аўстрыі
- Мэры гарадоў Аўстрыі
- Кавалеры ордэнаў Ліхтэнштэйна