Дзьюла Андрашы
Дзьюла Андрашы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Andrássy Gyula | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Bertalan Szemere[d] | ||||||
Пераемнік | Menyhért Lónyay[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Count Friedrich Ferdinand von Beust[d] | ||||||
Пераемнік | Baron Heinrich Karl von Haymerle[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 сакавіка 1823[1][2] |
||||||
Смерць |
18 лютага 1890[3][4][…] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Andrássy[d] | ||||||
Бацька | Károly Andrássy[d][1] | ||||||
Маці | Etelka Szapáry[d] | ||||||
Жонка | Katinka Kendeffy[d][6] | ||||||
Дзеці | Gyula Andrássy the Younger[d], Manó Andrássy[d][7], Tivadar Andrássy[d][7][1] і Ilona Andrássy[d][7] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Граф Дзьюла Андрашы дэ Чыксенткіраі і Краснагорка (Дзьюла Андрашы-старэйшы, венг.: Andrássy Gyula; 3 сакавіка 1823, Олахпатак, Аўстрыйская імперыя — 18 лютага 1890, Воласка, суч. Опація, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, другі з трох сыноў графа Карла Андрашы. Імя Дзьюлы Андрашы носіць галоўны праспект венгерскай сталіцы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 сакавіка 1823 года ў камітаце Абаўй (ва Усходняй Славакіі), пасля заканчэння курсу ва ўніверсітэце і пасля вяртання з падарожжа за мяжу быў выбраны Земплінскім камітатам у дэпутаты Сейма ў Прэсбургу (Браціславе) 1847—1848. Падтрымліваў і актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849. Новае венгерскае міністэрства прызначыла яго обер-ішпанам Земплінскага камітата. У гэтым званні ён камандаваўземплінскім ландштурмам пры Швехаце, ваюючы супраць імперскіх войскаў. Пазней працаваў дыпламатычным прадстаўніком венгерскага рэвалюцыйнага ўрада ў Дэбрэцэне ў Канстанцінопалі.
Пасля прыгнечання венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 эміграваў у […], дзе ажаніўся з графіняй венгерскага паходжання Кацярыне Кендэфі. Быў завочна прысуджаны аўстрыйскімі ўладамі да смяротнага пакарання праз павешанне і сімвалічна пакараны смерцю (1851). Пасля амністыі 1857 пры дапамозе маці вярнуўся ў Венгрыю і прынёс прысягу на вернасць Францу-Іосіфу I.
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля абрання Земплінскай акругай у 1861 у венгерскі дзяржаўны сход далучыўся да партыі Дэака, стаў выступаць за пагадненне з Габсбургамі. Калі пасля пад кіраўніцтвам Бейста пачалося пераўтварэнне Аўстрыйскай імперыі, заснаванае на прынцыпах дуалізму, Андрашы быў прызначаны 17 лютага 1867 міністрам-прэзідэнтам (прэм'ер-міністрам) венгерскага ўрада. Акрамя гэтай пасады, ён прыняў кіраванне міністэрствам народнай абароны. На гэтых пасадах ён знаходзіўся да 1871.
У кастрычніку 1867 Андрашы асабіста суправаджаў Франца-Іосіфа I у Парыж на Сусветную выстаўку, у 1869 у Егіпет, на адкрыццё Суэцкага канала, і па выхадзе ў адстаўку графа Бейста прызначаны ў 1871 міністрам замежных спраў Імператарскага двара. На пасадзе міністра праводзіў палітыку цеснага збліжэння з Германскай імперыяй, пры падтрымцы якой дамогся згоды дзяржаў на акупацыю аўстра-венгерскімі войскамі Босніі і Герцагавіны (1878).
З самага пачатку франка-прускай вайны 1870—1871 Андрашы выступаў змагаром за строгі нейтралітэт Аўстра-Венгрыі, і таму яго дзейнасць як міністра замежных спраў адзначылася галоўным чынам стараннем падтрымаць дружалюбныя адносіны з Германіяй. У верасні 1872 Андрашы прысутнічаў з Бісмаркам і Гарчаковым на сустрэчы трох імператараў у Берліне; у 1874 сумесна з імператарам Францам-Іосіфам здзейсніў візіт у Пецярбург, у 1875 — у Венецыю і ў 1876 у Рэйхштат, дзе было заключана пагадненне з Аляксандрам II.
Паўстанне ў Босніі і Герцагавіне заахвоціла Андрашы звярнуцца з нотай да Порты па пытанні аб хрысціянах, уцекачоў з гэтых краін, якая і была ўручана Порце 31 студзеня 1876. Падчас войнаў Турцыі з Сербіяй і Герцагавінай, а затым руска-турэцкай вайны 1877—1878 Андрашы кіраваў замежнай палітыкай у рэчышчы падтрымання нейтралітэту Аўстра-Венгрыі. Аднак Сан-Стэфанскі дагавор (1878) выклікаў сур’ёзныя апаскі аўстрыйцаў, з прычыны рэзкага ўзмацнення ролі Расіі на Балканах. Андрашы атрымаў ад аўстра-венгерскіх дэлегацый ваенны крэдыт у памеры 60 млн флорынаў, і менавіта па яго патрабаванні Сан-Стэфанскі дагавор быў падвергнуты абмеркаванню прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаў на кангрэсе, скліканым у Берліне (1878). Андрашы сумесна з Каліцам і Гаймерлем у якасці галоўнага ўпаўнаважанага Аўстра-Венгрыі дамогся таго, каб вялікія дзяржавы дазволілі ёй заняць Боснію і Герцагавіну, куды аўстрыйскія войскі і ўступілі ў ліпені 1878. З заняццем Новабазарскага санджака акупацыйны план Андрашы быў яшчэ больш пашыраны. 22 верасня 1879 года ён пакінуў пасаду міністра замежных спраў, завяршыўшы сваю дзейнасць на гэтай ніве заключэннем з Бісмаркам аўстра-германскага абарончага саюза 1879. З тых часоў Андрашы займаўся кіраваннем сваіх маёнткаў, бяручы ўдзел у палітыцы выключна як член венгерскай верхняй палаты. Яго пераемнікам на пасады міністра замежных спраў і імператарскага двара быў барон Гаймерде.
Дзьюла Андрашы памёр у лютым 1890. Яго сын, таксама Дзьюла Андрашы, таксама стаў палітыкам, быў міністрам адукацыі Транслейтаніі і міністрам замежных спраў Аўстра-Венгрыі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Wertheimer Е., Craf Julius Andrássy, sein Leben und seine Zeit, Bd I-3, Stuttg., 1910-13.
Зноскі
- ↑ а б в г В. В—в Андраши, Юлий // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 755.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Andrássy, Julius Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 464.
- ↑ Gyula, Count Andrassy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Gyula Andrássy de Csíkszentkirály et Krasznahorka // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118502875 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзьюла Андрашы
- Андраши Юлий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Дзьюла Андрашы ў ВСЭ(недаступная спасылка)
- Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
- Прэм’ер-міністры Венгрыі
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Кошыцкім краі
- Нарадзіліся ў Земуне
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1890 годзе
- Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
- Пахаваныя ў Славакіі
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Асобы
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Міністры замежных спраў Аўстрыі
- Міністры замежных спраў Венгрыі
- Міністры абароны Венгрыі
- Рэвалюцыянеры Венгрыі
- Пакараныя смерцю in effigie