Іван Ільіч Люднікаў
Іван Ільіч Люднікаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 верасня (9 кастрычніка) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1976 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Савецкая армія |
Званне | капітан, маёр, палкоўнік, генерал-маёр, генерал-лейтэнант і генерал-палкоўнік |
Камандаваў | 200-я стралковая дывізія, 1-га фарміравання[d], 390th rifle division (1st creation)[d] і 138th Rifle Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Іван Ільіч Люднікаў (13(26).09.1902 — 22 красавіка 1976) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза (1943), генерал-палкоўнік (1945). Удзельнік вызвалення Віцебска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы грамадзянін Цярнопаля (1969) і Віцебска (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў пасёлку Крывая Каса (цяпер Сядова, Наваазоўскі раён, Данецкая вобласць). Працаваў на шахтах Данецка і Макееўкі. У Чырвонай гвардыі з 1917 года, у Чырвонай арміі з 1918 года. З 1925 г. — камандзір узвода і роты ў 13-й Дагестанскай стралковай дывізіі, затым — курсавы камандзір і начальнік штаба батальёна ва Уладзікаўказскай пяхотнай школе. У 1925 годзе скончыў Адэскае пяхотнае вучылішча, у 1938 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У 1939—1941 гадах выконваў абавязкі начальніка Жытомірскага пяхотнага вучылішча. Вялікую Айчынную вайну сустрэў на Паўднёва-Заходнім фронце, затым ваяваў на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў камендантам Порт-Артура, камандуючым групоўкі савецкіх войскаў у Кітаі на Ляадунскім паўвостраве да 1947 года. Займаў пасаду намесніка Галоўнакамандуючага Групы савецкіх войскаў у Германіі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генштаба. З 1959 па 1963 год узначальваў Вышэйшыя стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення каманднага складу пяхоты «Выстрел». У 1963—1968 гадах начальнік факультэта Акадэміі Генеральнага штаба. З 1968 года ў адстаўцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў. Аўтар кніг «Пад Віцебскам» (1962), «Агністы востраў» (1971), «Праз навальніцы» (1973, 2-е выданне) і іншых.
Памёр 22 красавіка 1976 года. Пахаваны ў Маскве, на Новадзявочых могілках.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогскай акрузе
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Аблокаў і Сцяга
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Рэвалюцыі»
- Кавалеры ордэна «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За Перамогу над Японіяй» (МНР)
- Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
- Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска
- Асобы
- Военачальнікі СССР
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля