Іван Альбертавіч Пуні
Іван Альбертавіч Пуні | |
---|---|
фр.: Jean Pougny | |
![]() Аўтапартрэт | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1956[1][5][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Kseniya Boguslavskaya[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | партрэт, пейзаж і нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | авангардызм, супрэматызм, кубізм |
Уплыў | Ілья Рэпін, Казімір Малевіч |
![]() |
Іван Альбертавіч Пуні (фр.: Jean Pougny 20 лютага (4 сакавіка) 1914, пас. Куокала(руск.) бел., Выбаргская губерня, Расійская імперыя, Выбаргская губерня — 28 снежня 1956, Парыж, Францыя) — руска-французскі мастак-авангардыст, супрэматыст і кубіст. Выкладаў у 1919 годзе ў Віцебскім мастацкім вучылішчы разам з жонкай, Ксеніяй Багуслаўскай-Пуні.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі мастака былі выхадцамі з Італіі. Дзед па бацькавай лініі — вядомы балетны кампазітар Цэзар Пуні . Бацька Альберт (у праваслаўі Андрэй) Пуні — віяланчэліст Марыінскага тэатра.
Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў дома, браў урокі ў Іллі Рэпіна, пад уплывам якога і абраў шлях мастака. Бацька будучага мастака марыў аб ваеннай кар'еры сына, таму Іван быў вымушаны вучыцца ў 1900—1908 гадах у Мікалаеўскай Ваеннай акадэміі.
У 1910—1912 гадах займаўся ў акадэміі Р. Жуліяна ў Парыжы. Па вяртанні ў Пецярбург пазнаёміўся з Давідам Бурлюком, Уладзімірам Маякоўскім, Велімірам Хлебнікавым, Казімірам Малевічам, удзельнічаў у выстаўцы «Саюза моладзі».
У 1913 годзе зноў адправіўся ў Парыж, дзе захапіўся кубізмам. Выстаўляў свае творы ў Салоне Незалежных.
У 1915—1916 гадах Іван Пуні быў членам творчага саюза мастакоў-авангардыстаў «Супрэмус(руск.) бел.», стваральнікам якога быў Казімір Малевіч.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Ivan Albertovich Puni
- ↑ 3,0 3,1 Jean Pougny // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Альбертавіч Пуні
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Выбаргскай губерні
- Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі рускага авангарда
- Мастакі СССР
- Мастакі Францыі
- Члены таварыства «Супрэмус»
- Мастакі-супрэматысты
- Супрэматызм