Іван Андрэевіч Булыгін
Іван Андрэевіч Булыгін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1984 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Мікалаевіч Калюноў |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Іван Андрэевіч Булыгін (9 лютага 1907, в. Радышкава(руск.) бел., Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць — 12 красавіка 1984) — беларускі савецкі фізіёлаг. Акадэмік АН БССР (1959, член-карэспандэнт з 1956), доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)[1], член Міжнароднай арганізацыі па даследаванні мозгу[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў ленінградскія ветэрынарны(руск.) бел. у 1931 і аграпедагагічны ў 1932 інстытуты[1].
У 1935—1948 гг. працаваў у аддзеле агульнай фізіялогіі Ленінградскага філіяла Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам К. М. Быкава[3].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1953 года дырэктар Інстытута фізіялогіі АН БССР і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі, у 1969—1979 гг. адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР. Старшыня Беларускае фізіялагічнае таварыства з 1960 года. Дзяржаўная прэмія СССР 1978, Дзяржаўная прэмія БССР 1972[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці інтэрацэптыўных(руск.) бел. уплываў на рэфлекторную дзейнасць спіннога і галаўнога мозгу. Высунуў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэнне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вывеў і сфармуляваў паняцці аб множнасці аферэнтных шляхоў інтэрацэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе(руск.) бел., пра ланцужныя і колцавыя нейрагумаральныя(руск.) бел. механізмы вісцаральных рэакцый[1]. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, высунуў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб ўзаемасувязі дывергенцыі(руск.) бел. і канвергенцыі ў дзейнасці нервовай сістэмы[1].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- На будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 28), у якім Іван Андрэевіч Булыгін працаваў у 1953—1984 гадах, у 1986 годзе ўстаноўлена ў мемарыяльная дошка[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Булыгин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
- ↑ БУЛЫГИН Иван Андреевич (руск.)
- ↑ Булыгин Иван Андреевич (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Булыгін Іван Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 134.
- Иван Андреевич Булыгин (к 105-летию со дня рождения) [Текст] // Новости медико-биологических наук. — 2012. — Т.: 5, № : 1. — С. 120.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Фізіёлагі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Біёлагі Беларусі