Уладзімір Мікалаевіч Калюноў
Уладзімір Мікалаевіч Калюноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Бацька | Мікалай Міхайлавіч Калюноў |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Іван Андрэевіч Булыгін |
Партыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Мікалаевіч Калюно́ў[1] (руск.: Калюнов Владимир Николаевич; нар. 11 сакавіка 1934, Іванава) — вучоны-фізіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Іванава (сучасны адміністрацыйны цэнтр Іванаўскай вобласці Расіі). Сын М. М. Калюнова[2]. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1949 годзе сям’я Калюновых пераехала ў Мінск, дзе Уладзімір Мікалаевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. У 1958—1960 гг. працаваў ўрачом Абласнога ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў горадзе Маладзечна, загадчыкам кабінетам функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў Мінску[2]. З 1960 года У. М. Калюноў у Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР на пасадзе малодшага навуковага супрацоўнікам, дзе ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. А. Булыгіна абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К анализу рецепторной функции некоторых экстрамуральных ганглиев вегетативной нервной системы»[2]. У 1966—1975 гг. на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Электрофизиологический анализ афферент-ных систем симпатических ганглиев»[2] і да 1977 года ўзначальваў кафедру фізіялогіі жывёл і чалавека ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1977 годзе вучоны вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі, дзе да 1998 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй патафізіялогіі нервовай сістэмы.
З 1998 па 2003 гад У. М. Калюноў працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе займаў пасады загадчыка кафедрай анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, потым прафесара. У 2006 годзе зноў вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, займаў пасады загадчыка лабараторыяй, вядучага навуковага супрацоўніка, з 2011 года — галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі нейрафізіялогіі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У. М. Калюнову належаць навуковыя працы па фізіялогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы, даследаванні па біясінтэзу, механізмам дзеяння фактара росту нервовай тканкі, яго ўздзеянню на развіццё і дыферэнцыяцыю сімпатычных нейронаў і міжнейронныя сувязі, ролі эндагенных пептыдаў ў марфагенэзе арганізма ў стадыі развіцця і інш. Распрацаваў эксперыментальныя мадэлі, якія даюць магчымасць вывучаць адаптыўны гамеастаз. Пад яго кіраўніцтва абаронены 10 кандыдацкіх і 2 магістрскія дысертацыі, шэраг дыпломных праектаў[2].
Аўтар 337 навуковых публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 137 артыкулаў[2]. Адзін з аўтараў шэрагу патэнтаў[3].
Член Вучонага Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новости медико-биологических наук», Праўлення Беларускага таварыства фізіёлагаў і старшыня Праўлення яго Мінскага гарадскога аддзялення[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Ветэран працы» (1989)
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1979)
- Знак «Ударнік 9-й пяцігодкі»
- Ганаровыя грамата Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (1972, 1973)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001)
- Ганаровая грамата Прэзідыума НАН Беларусі (2013)
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж Вучоныя Беларусі. Калюнов Владимир Николаевич (К 80-летию со дня рождения) (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 2, 2014. (Серыя медыцынскіх навук)
- ↑ База патэнтаў Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калюноў Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 454.
- Калюноў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калюнов, Владимир Николаевич (род. 1934) // История БГУ (руск.)
- Калюнов, Владимир Николаевич (доктор биологических наук; род. 1934)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Вучоныя Беларусі. Калюнов Владимир Николаевич (К 80-летию со дня рождения) (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 2, 2014. (Серыя медыцынскіх навук)
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаве (Расія)
- Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ