Перайсці да зместу

Іван Ануфрыевіч Сухазанет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Ануфрыевіч Сухазанет
Дата нараджэння 4 ліпеня 1788(1788-07-04)
Дата смерці 8 лютага 1861(1861-02-08) (72 гады)
Месца пахавання
Жонка Ekaterina Alexandrovna Sukhozanet (nee Beloselskaya-Belozerskaya)[d]
Дзеці Anna Bezobrazova[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў артылерыя
Званне Генерал ад артылерыі[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. George, 3rd class ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені ордэн Святога Георгія ордэн Святога Уладзіміра ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Ордэн Святой Ганны Order of Saint Anna, 1st class with diamonds ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені Order of Maria Theresa I ордэн Чырвонага арла Pour le Mérite залатая зброя «За храбрасць» Cross For battle of Eylau
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ануфрыевіч Сухазане́т[2][3] (11 (22) ліпеня 1788[3], па іншых звестках 04(15).7.1788[4] — 8 (20) лютага 1861) — рускі ваенны дзеяч, генерал-ад’ютант (1825[4]), генерал ад артылерыі (1834[4], 1839[2][3]). Брат ваеннага міністра М. А. Сухазанета.

Нарадзіўся ў вёсцы Вясея[2] (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1803 годзе скончыў Другі кадэцкі корпус і ў званні падпаручніка прыняты на службу ў Інжынерны корпус. Затым перайшоў у 1-ы артылерыйскі полк.

Удзельнік руска-пруска-французскай вайны 1806—1807 гадоў. Прымаў удзел у баях каля Пултуска, Пройсіш-Эйлаў, Гутштата, Фрыдланда і інш. У час вайны 1812 года І. А. Сухазанет камандаваў артылерыйскімі часцямі. Прымаў удзел у баях каля Друі, Чашнікаў, пад Клясціцамі, Полацкам і інш. У час замежных паходаў 1813—1814 гадоў удзельнічаў у баях каля Баўцэна, Дрэздэна, Лейпцыга, Парыжа і інш. У 1814 годзе прызначаны начальнікам артылерыі 4-га корпуса, а пасля заканчэння ваенных дзеянняў — начальнікам штаба па артылерыйскай частцы 1-й арміі[4]

Са снежня[4] 1819 года І. Сухазанет на пасадзе начальніка артылерыі Гвардзейскага корпуса ў Санкт-Пецярбургу. У час паўстання дзекабрыстаў аддаў загад адкрыць агонь па па карэ паўстанцаў[2][3]. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вызначыўся пры аблозе Браілава. У час задушэння паўстання 1830—1831 гадоў камандаваў артылерыяй арміі, страціў нагу[2][3]. У снежні 1831 года прызначаны галоўнакіруючым Артылерыйскім і Інжынерным вучылішчамі[4]. У студзені 1832 года[4] генерал-лейтэнант І. А. Сухозанет прызначаны дырэктарам Імператарскай Ваеннай акадэміі, якой ён кіраваў да 1854 года.

Член Ваеннага савета Расійскай імперыі з 1833 года.

Памёр І. А. Сухазанет 8(20) лютага 1891 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня 2018 года ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 186-ай гадавіны з дня яе заснавання. Адным з мерапрыемстваў было адкрыццё мемарыяльнай дошкі першаму дырэктару Імператарскай Ваеннай акадэміі, генералу ад артылерыі Івану Ануфрыевічу Сухазанету[5].