Іван Мештравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Мештравіч

Іван Ме́штравіч (вымаўленне ), (харв.: Ivan Meštrović,15 жніўня 1883, Урполье, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 16 студзеня 1962, Саўт-Бенд, штат Індыяна) — харвацкі скульптар і архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Мештравіч нарадзіўся ў 1883 годзе ў Славоніі ў невялікім пасёлку Урполье непадалёк ад Джакава, у сям'і каменячосаў. З дзяцінства адрозніваўся выдатнымі мастацкімі здольнасцямі. Навучаўся спачатку ў Спліце ў Харальда Білініча; потым, у 1901—1905 гадах — у Вене, у Акадэміі мастацтваў. У маладосці Мештравіч займаўся таксама жывапісам, аднак затым сканцэнтраваўся на скульптуры, галоўным чынам, на партрэтнай. Пасля заканчэння вучобы жыў спачатку ў Італіі, затым у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Агюстам Радэнам, які высока ацаніў талент маладога скульптара, а таксама з Маёлем і Бурдэлем. Падчас Першай сусветнай вайны быў адным з удзельнікаў Югаславянскага камітэта ў Лондане, які змагаўся за незалежнасць паўднёвых славян ад Аўстра-Венгрыі. Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. У 1922 г. стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Заграбе.

На 1920-30-я гады прыйшоўся пік творчай актыўнасці Мештравіча, у гэты час ён стварыў большую частку сваіх знакамітых скульптур.

Маўзалей Мештравіча

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў арыштаваны ўсташамі, — аднак, у 1942 г., пры садзейнічанні Ватыкана, вызвалены і змог з'ехаць у Швейцарыю. у 1947 г. пераехаў у ЗША. У 1954 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. Выкладаў у амерыканскіх універсітэтах. Пахаваны на радзіме, у маўзалеі, праект якога Мештравіч стварыў сам, у вёсцы Атавіцы непадалёк ад Дрніша.

Свой дом у Спліце і размешчаныя ў ім працы аўтар у 1952 завяшчаў рэспубліцы Югаславія. У наш час у ім функцыянуе музей Івана Мештравіча.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вядомыя творы Мештравіча:

Помнікі:

Збудаванні:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тупицын И. К. Иван Мештрович. М., 1967

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]