Іван Навумавіч Рахцеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Навумавіч Рахцеенка
Дата нараджэння 21 верасня 1905(1905-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1988(1988-06-29) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера батаніка, экалогія і лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Іван Навумавіч Рахце́енка[1][2] (21 верасня 1905 — 29 чэрвеня 1988) — вучоны ў галіне батанікі, экалогіі і лесаводства, доктар біялагічных навук (1961), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Бацька Л. І. Рахцеенкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Шэкі (зараз у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1930 годзе скончыў лясны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі, дзе займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1941—1945 гадах на пасадзе дырэктара Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў Арэнбургскай вобласці[3]. У 1946—1955 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі ў горадзе Пушкіна Маскоўскай вобласці[3]. У 1951—1955 гадах на пасадзе дырэктара Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР. У 1957—1979 гадах у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі экалогіі раслін, у 1979—1988 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 200[3] навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій)[3] у галіне падсочкі лесу, экалогіі каранёвых сістэм дрэвавых парод, эколага-фізіялагічных і біялагічных асноў ўзаемадзеяння раслін у супольнасцях. Даследаваў працэсы росту і развіцця каранёвых сістэм драўняных раслін у розных глебава-грунтовых умовах, тэрміны жыццядзейнасці актыўных каранёў, сезонныя цыклы паглынання і вылучэнні мінеральных пажыўных рэчываў каранямі драўняных раслін і перадача іх ад аднаой расліны да другой, узаемаадносіны драўняных парод у лясных насаджэннях рознай тыпалагічнай прыналежнасці. Высветліў новыя палажэнні ў галіне фізіёлага-біяхімічнага ўзаемаўплыву раслін у раслінных супольнасцях. Даследаваў працэсы ўзаемнага ўплыву каранёвых выдзяленняў раслін. Абгрунтаваў прынцыпы сумяшчальнасці відаў раслін у змешаных пасадках, якія адрозніваюцца большай прадуктыўнасцю ў параўнанні з чыстымі насаджэннямі. Распрацаваў прынцыпы падбору біялагічна сумяшчальных відаў у мэтах стварэння высокапрадукцыйных мяшаных лясных насаджэнняў.

Сярод апублікаванага:

  • Наставление по подсочке берёзы и клёна и переработка их сока в сироп. — М.: Пищепромиздат — 1946.
  • Корневые системы древесных и кустарниковых пород. — М. — Л.: Гослесбумиздат — 1952.
  • О росте и развитии корневых систем древесных пород. — Пекин — 1955. (на кітайскай мове)
  • Рост и взаимодействие корневых систем древесных растений. — Мн.: Из-во АН БССР — 1963.
  • Корневое питание растений в фитоценозах. — Мн., 1973.(у сааўтарстве)
  • Эколого-физиологические основы взаимодействия растений в фитоценозах. — Мн., 1976.(у сааўтарстве)
  • Межвидовые и внутренние отношения растений в искусственных фитоценозах / Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича; [науч. ред. В. И. Парфенов, акад. АН БССР] — Минск :Наука и техника, 1987. (у сааўтарстве)

У 1963—1968 гадах займаў пасаду акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук БССР[3]. У 1965—1979 годзе уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук БССР (серыя біялагiчных навук)»[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «Знак Пашаны» і іншымі медалямі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]