Іван Сідаравіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Сідаравіч Кавалёў
Дата нараджэння 29 мая 1913(1913-05-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1987(1987-12-17) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Іван Сідаравіч Кавалё́ў[1] (29 мая 1913, Ярцава, Смаленская вобласць — 17 снежня 1987) — беларускі вучоны ў галіне прыкладной электронікі і радыётэхнікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1941). З 1947 года выкладчык, намеснік дэкана, дацэнт Ленінградскага электратэхнічнага інстытута. У 1953—1956 гг. намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Таганрогскага радыётэхнічнага інстытута, у 1956—1962 гг. рэктар Разанскага радыётэхнічнага інстытута. З 1962 г. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1964—1973 гг. рэктар і да 1975 г. загадчык кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1976 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. З 1977 г. загадчык лабараторыі Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР (з 1980 г. Інстытут прыкладной фізікі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне радыёэлектронікі звышвысокіх частот. Заснавальнік новага для Беларусі навуковага напрамку — мініяцюрызацыі хваляводных трактаў, прыбораў і прылад ЗВЧ. Выканаў даследаванні па тэорыі накіроўвалых сістэм і рэзанатараў, праблемах антэна-фідэрнай прылад і распаўсюджвання радыёхваль. Прапанаваў і распрацаваў метад разліку электрычных ратаметров сіметрычных і несіметрычных паласковых хваляводаў з паветраным запаўненнем. Правёў разлік радыёланцугоў на тунэльных дыёдах.

Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 4 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Расчет затухания волн в прямоугольных волноводах при помощи комплексного вектора электромагнитного поля. — М., 1956.
  • Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы — Минск, 1972.
  • Прикладная электродинамика. — Минск, 1978.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]