Іван Фоціевіч Стаднюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Іван Фоціевіч Стаднюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 сакавіка 1920(1920-03-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1994(1994-04-30) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, драматург, сцэнарыст, празаік
Жанр раман і аповесць
Мова твораў руская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Іван Фоціевіч Стадню́к[2] (8 сакавіка 1920 — 30 красавіка 1994) — савецкі празаік, сцэнарыст, драматург і ваенны журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Кордышыўка (Вінніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу на радзіме. Потым жыў у свайго брата ў Чарнігаве і Нежыне, пазней у сястры[3]. Скончыў сямігадовую школу ў сяле Тупычыў і паступіў у Вінніцкі будаўнічы тэхнікум, вучобу пакінуў і паступіў на настаўніцкія курсы Чарнігаўскага настаўніцкага інстытута, але быў адлічаны[3]. Працягваў вучобу ў школе і адначасова выкладаў рускую мову на курсах трактарыстаў Тупычыўскай МТС і супрацоўнічаў у раённай газеце «Сталинский шлях»[3]. У 1939 годзе паступіў у Украінскі камуністычны інстытут журналістыкі ў Харкаве. У тым жа годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Член УКП(б) з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — палітрук, супрацоўнік франтавых газет. У 1941 годзе прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Беларусі[2]. Пасля вайны да 1958 года працягваў службу ў Савецкай Арміі і працаваў у армейскіх газетах, часопісе «Савецкі воін». Скончыў рэдактарскі факультэт[4] Маскоўскага паліграфічнага інстытута ў 1957 годзе. У 1965—1972 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Огонёк» у 1965—1972 гадах, у 1970-я гады — членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Советский воин»[4]. У 1980-х гадах уваходзіў у рэдакцыйную калегію літаратурна-мастацкага альманаха «Подвиг»[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1940 года. Быў сакратаром Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]