Іван Хадкевіч
Іван Хадкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Гаштольд | ||||||
Пераемнік | Юрый Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рымавід Ягінтавіч[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Кучуковіч[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1420 | ||||||
Смерць | 1484[1] | ||||||
Род | Хадкевічы | ||||||
Бацька | Ходка Юр’евіч[d] | ||||||
Жонка | Агнешка Бельская[d][2] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Іванавіч Хадкевіч і Аграфена з Хадкевічаў[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Іван Хадкевіч, або Іван Ходкавіч (каля 1420 — каля 1485) — вялікалітоўскі арыстакрат. Намеснік менскі (зг. 1459), лідскі (зг. 1469—1471), віцебскі (зг. 1477), луцкі (зг. 1478—1480), кіеўскі (1480—1483). Адначасова маршалак гаспадарскі (зг. 1469—1479).[4]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын баярына Ходкі (Фёдара) Юр’евіча, продка роду Хадкевічаў. Праваслаўны.[5]
Вядомы з 1466 года ўжо як камандзір вялікалітоўскага атрада ў вайне 1454-1466 гадоў Польшчы з Тэўтонскім ордэнам, у тым ліку пры аблозе Хойніцы. У кастрычніку 1470 годзе як маршалак гаспадарскі, у сувязі з усходняй палітыкай Княства, быў паслом у Польшчу каб заручыцца яе падтрымкай, у тым ліку вайсковай. У 1474 годзе камандаваў вялікалітоўскім атрадам у паходзе супраць венгерскага караля Мацьяша. У 1476 годзе падпісаў ліст да Папы Сікста IV, ініцыяваны, магчыма, мітрапалітам Місаілам.[5]
У 1480 годзе, па смерці Марціна Гаштольда, атрымаў урад ваяводы кіеўскага, што незадаволіла князя Міхаіла Алелькавіча, які лічыў сябе кіеўскім спадчыннікам і разам з князем бельскім Фёдарам Іванавічам і князем Іванам Гальшанскім задумаў змову супраць караля Казіміра і яго сям’і. Іван Хадкевіч спрыяў выкрыццю змовы, хоць быў зяцем аднаго з яе ўдзельнікаў.[5]
У першы год ваяводства Хадкевіча захоўваліся прыязная адносіны з крымскім ханам Менглі-Гірэем. Аднак у 1482 годзе крымскія татары раптоўна напалі на Кіеўскую зямлю, 1 верасня ўзялі Кіеў, разрабавалі і спалі яго, вывелі вялікі палон, у тым ліку і ваяводу Івана Хадкевіч з сям’ёй[6].[5]
Памёр у крымскім палоне ў 1483 годзе[6][7]. Жонку Агнешку-Сафію, дачку Аграфену і сына Аляксандра выкупіў вялікі князь Казімір.[5]
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з князёўнай Агнешкай-Сафіяй (пам. пасля 1496), дачкой князя бельскага Івана Уладзіміравіча[5] (пам. каля 1450) і князёўны Васілісы з Гальшанскіх (пам. 1484), мелі прынамсі трох дзяцей.
- Аляксандра (каля 1475—1549), ваяводу новагародскага,
- Аграфену (пам. да 1542), у шлюбе з князем Багданам Іванавічам Заслаўскім, намеснікам менскім,
- Якумілу, памерла ў крымскім палоне.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisy — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 66. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 4.
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Груша 2012, с. 71-72.
- ↑ а б в г д е PSB. — T. 3. 1937, s. 307-308.
- ↑ а б Груша 2012, с. 72.
- ↑ ЭГБ 2003, с. 56.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jasnowski Józef Chodkiewicz Iwan // Polski Słownik Biograficzny. — T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — S. 307—308.
- Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука, 2012. — С. 50—89. — ISBN 978-985-08-1497-5.
- Грыцкевіч А. Хадкевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.