Ігар Іванавіч Фралоў
Ігар Іванавіч Фралоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Ігар Іванавіч Фралоў (нар. 23 чэрвеня 1933, г. Быхаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1999), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ён у г. Быхаве Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1953 годзе Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1] (выкладчыкі Л. М. Хідэкель, Б. В. Мураўёў, А. К. Андрэеў[2]). 3 1959 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»: архітэктар, старшы архітэктар (1959), галоўны архітэктар праектаў (1959-73, 1987-88), у 1973—1987 і 1990—1999[1] гадах — галоўны архітэктар інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры (1998-99)[2]. Адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце і будаўнічым тэхнікуме[3] (з 1960[2]).
У 1999—2004 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры ў праектным спецыялізаваным бюро пры Упраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама. З 2004 года пазаштатны эксперт пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў па Магілёўскай вобласці[2].
З’яўляецца стваральнікам Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР, старшынёй якой быў на працягу шэрагу гадоў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 г., акадэмік, правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры[1].
Тройчы абіраўся дэпутатам і членам выканкама Магілёўскага гарсавета, членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў СССР[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы ў Магілёве: мікрараён Магілёў 2 (1960—1961), жылы раён па Мінскай шашы (1961), мікрараёны Мір-1, 2 (1962), Юбілейны (1967—1968), Задняпроўе-3 і 4 (1969—1970), забудова паўночна-заходняга боку праспекта Пушкіна (1965—1966), праспект Міру (заходняя частка, 1965—1974), мікрараён «Спадарожнік» (1974), будынкі КДБ (1963), рэканструкцыя вуліцы Першамайскай ад Дома Саветаў да аблдрамтэатра (1972—1973; рэалізавана часткова, прадугледжвала поўны знос гістарычнай забудовы), гараж абкама КПБ (1966), прыбудова да інстытута «Магілёўграмадзянпраект» (1972), 228-кватэрны жылы дом з комплексам абслугоўвання па вул. Першамайскай (1974—1981), універсам «Цэнтральны» (1979), рэстаран «Габрава» (1980) і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—1978; сааўтары Ворахаў , Ю. Абрамовіч[2]) і інш[3], будынак педінстытута па вул. Касманаўтаў (1974; у сааўт. з А. Ц. Кучарэнкам); сквераў Вілербана і прывакзальнага (1980 г.), рэканструкцыя добраўпарадкавання вул. Міронава пад пешаходную частку з бульварам[4] (2002—2003; сааўтар Лябедзіч[2]).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1979, 1981[2]), медалямі «За працоўную доблесць» (1966); «За працоўную доблесць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); «Ветэран працы» (1985)[2], медалём Беларускага саюза архітэктараў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Игорю Фролову — 80!
- ↑ а б в г д е ё ж Фролов Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Могилевский зодчий — Игорь Иванович Фролов. К 85-летию заслуженного архитектора Республики Беларусь
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Фролов Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Фролов Игорь Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаве
- Выпускнікі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Архітэктурна-будаўнічага каледжа (Магілёў)
- Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларусі
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў