Іж-2715

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іж-2715
Агульныя даныя
Вытворца: Іжмаш
Выпуск: 19722004
Зборка:  СССР  Расія
Клас: малы III групы
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. фургон (2‑месн.) 2‑дзв. пікап (2‑месн.)
УЗАМ-412Э, УЗАМ-412ДЭ
4-хуткасная, механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4130 мм
Шырыня: 1590 мм
Вышыня: 1825 мм
Колавая база: 2400 мм
Маса: 1015 кг
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 46 л

Іж-2715 — савецкі і расійскі двух-шасцімесны (у розных мадыфікацыях) грузапасажырскі аўтамабіль з тыпам кузава фургон ці пікап. Серыйна выпускаўся на Іжэўскім аўтазаводзе — з 1972 па 2004 год. Выраблена 1.076.954 аўтамабіля[1].

У 1980-я гады быў адзіным у СССР лёгкім развазным аўтамабілем. Да гэтага забеспячэнне гандлёвых арганізацыяй падобным транспартам традыцыйна ўскладалася на аўтарамонтныя заводы, якія перараблялі ў развазныя фургоны і пікапы седаны і ўніверсалы, што вычарпалі свой рэсурс. Грузападымальнасць фургона складала 450-500 кг, праз што ён выкарыстоўваўся выключна для перавозкі невялікіх партый грузаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы аўтамабіль гэтай серыі сышоў з канвеера ў 1972 годзе. У перыяд вытворчасці выпускалася два пакаленні аўтамабіляў «Іж-2715» у розных мадыфікацыях.

Першае пакаленне выпускалася з 1972 па 1982 год. Пярэдняя частка аўтамабіля была запазычаная ад «Масквіча-412», які вырабляўся на тым жа заводзе. На некаторыя экспартныя мадыфікацыі ўсталёўвалася пярэдняя абліцоўванне і фары вытворчасці ГДР ад «Іж-2125».

У 1982 годзе наступіла абнаўленне ўсяго мадэльнага шэрагу аўтамабіляў «Іж», замест успадкаванай ад АЗЛК рашоткі радыятара яны атрымалі новую распрацоўкі «ІжАўта» з круглымі фарамі. Таксама новае пакаленне атрымала новы капот, патопленыя ручкі і дзверцы без фортак.

З 1988 да канца вытворчасці выпускалася шасцімесная грузапасажырская мадыфікацыя. Гэтая мадыфікацыя прызначалася як для перавозкі грузаў, так і для кароткачасовай перавозкі пасажыраў. Канструкцыя аўтамабіля ў асноўным была падобнай грузавога фургона, аднак адрозніваючыся ад яго трансфармавальным заднім грузавым адсекам, уздоўж бартоў якога былі ўсталяваны два адкідныя двухмесцавыя сядзення. Акрамя гэтага на месцы глухіх бакавін будкі з'явіліся два вялікія вокны з ссоўным шклом для прытоку паветра і шкло на левай створцы задніх дзвярэй. Шкло ў перагародцы, якая адлучала кабіну ад грузавога аддзялення, таксама стала ссоўным. У салоне на ўзроўні галоў пасажыраў змясцілі дадатковыя мяккія накладкі, а пад столлю — плафон асвятлення.

Таксама існавала экспартная мадыфікацыя «Іж-27151», вядомая пад экспартнай назвай «Elite PickUp», з падоўжанай платформай. У СССР была вядомая пад індэксам «Іж-27151-013-01». Першапачаткова аўтамабіль пастаўляўся толькі ў Лацінскую Амерыку (у прыватнасці, у Панаму), але пазней аўтамабіль прадаваўся таксама ў Фінляндыі. Сваю назву атрымаў па аналогіі з экспартным найменнем «Масквіча-412», на некаторых рынках прадаваўся як «Elite 1500». Асноўным адрозненнем ад пікапаў для ўнутранага рынку былі: падоўжаная грузавая платформа і квадратныя пярэднія фары, як на «Масквічах» і «Іжах» першага пакалення. Блокі паваротнікаў і габарытных агнёў заставаліся ранейшымі — ад «Іж» серыі «ІЭ» апошніх гадоў выпуску. Колавая база і тэхнічнае начынне засталіся без зменаў.

Тэхнічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Рухавік: УЗАМ-412Э (1,487 л, 75 к.с.) ці УЗАМ-412ДЭ (1,487 л, 67 к.с.);
  • Карюратар: К-126Н;
  • Каробка хуткасцей: чатырохступеністая;
  • Памеры: даўжыня - 4130 мм, шырыня - 1590 мм, вышыня - 1825 мм, колавая база - 2400 мм.;
  • Вага: 1015 кг.

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Кабіна аўтамабіля двухмесная, сядзенні — паасобныя з рэгуляваннем сядзення кіроўцы па даўжыні і нахілу спінкі. Створаны на базе аўтамабіля Масквіч-412, які таксама выпускаўся ў Іжэўску. Выпускаўся ў камплектацыі з рухавікамі мадыфікацыі УЗАМ-412Э (1,487 л, 75 к.с.) ці УЗАМ-412ДЭ (1,487 л, 67 к.с.).

Усе варыянты вонкавага выгляду «Іж-2715» можна прыблізна падзяліць на чатыры асноўныя віды:

Першы варыянт — бакавіна будкі мае тры рэбры жорсткасці, на кузаве аўтамабіля рэбраў няма, бампер і абліцоўка радыятара храмаваныя, заднія дзверы гладкія з металічнай эмблемай «Іж-1500ГР». Замест задняга бампера — трубка, якая складаецца з трох частак.

Другі варыянт — бакавіна будкі мае тры рэбры жорсткасці, на кузаве аўтамабіля — адно. Абліцоўка радыятара і пярэдняга бампера афарбаваныя ў колер аўтамабіля. Астатняе аналагічна першаму варыянту.

Трэці варыянт — бакавіна будкі мае тры рэбры жорсткасці, на кузаве аўтамабіля — два рэбры, заднія дзверы гладкія з выштампоўкай «Іж-2715». Абліцоўванне радыятара і пярэдні бампер афарбаваныя ў колер аўтамабіля. Пярэдні бампер мог быць з «ікламі», а на пярэдняй частцы будкі магло мецца рабро жорсткасці. Задні бампер ўяўляў сабой дзве трубкі па баках кузава.

Чацвёрты варыянт — аўтамабілі з новай чорнай рашоткай радыятара, патопленымі ручкамі дзвярэй, выштампоўкамі на даху і бакавіне кабіны кіроўцы. На пярэдняй часткі будкі выштампавана рабро жорсткасці, на бакавінах будкі тры выштампоўкі ў форме вокнаў, два рэбры жорсткасці на задніх дзвярах, выштампоўка «Іж-2715» на правай палове задняй дзверы і выштампоўка ў форме вакна на левай. Замест задняга бампера — трубка па цэнтры кузава, бакавых трубак няма. Пярэдні бампер афарбаваны ў колер аўтамабіля, а на аўтамабілях апошніх гадоў выпуску — чорны пластыкавы бампер. Менавіта на базе чацвёртага варыянту выпускаўся «Іж-27156» — з адным вакном на кожнай бакавой панэлі будкі і ззаду на левай дзверы, ззаду па цэнтры — падножка, пярэдні бампер і абліцоўка радыятара — былі афарбаваны ў колер кузава або чорным колерам.

Канструктыўна машына прызначалася для аб'ёмных легкаважных грузаў, праз што існаваў вялікі недахоп — у выпадку перагрузкі машыны разгружаўся пярэдні мост, з-за чаго парушалася кіравальнасць аўтамабілем. Аднак, нягледзячы на гэта, для свайго часу аўтамабіл меў даволі сучасныя тэхнічныя рашэнні — упершыню знайшлі прымяненне: верхневальны рухавік, цалкам сінхранізаваная на перадачах пярэдняга ходу каробка перадач, сістэма тармазоў з гідравакумным узмацняльнікам, паўнаструменевы масляны фільтр, паветраны фільтр з хутказменным сухім элементам.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іж-2715 — легкавы суцэльнаметалічны фургон. Выпускаўся ў 1972-1982 гадах.
  • Іж-27151 — пікап. Выпускаўся ў 1974-1982 гадах.
  • Іж-27156 — шасцімесны грузапасажырскі фургон. Выпускаўся ў 1988-2001 гадах.
  • Іж-2715-01 — легкавы суцэльнаметалічны фургон. Выпускаўся ў 1982-1997 гадах.
  • Іж-2715-011-01 — пікап. Выпускаўся ў 1982-1997 гадах.
  • Іж-2715-013-01 — пікап. Экспартная назва «Elite PickUp».
  • Іж-2715-014-01 — легкавы суцэльнаметалічны фургон.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллектив авторов НИИАТ под ред. Лапшина В.И. Краткий Автомобильный Справочник НИИАТ. — 10-е. — М.: Транспорт, 1983. — 220 с.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]