Ілья Аляксандравіч Гітгарц
Ілья Аляксандравіч Гітгарц | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1966 (72 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Ілья́ Алякса́ндравіч Гі́тгарц (18 (30) сакавіка 1893, Адэса — 3 лютага 1966, Мінск) — беларускі дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1955)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Петраградскую кансерваторыю па класе скрыпкі С. П. Каргуева (1916) і кампазіцыі М. А. Сакалова (1918)[1].
Дэбютаваў у Палтаўскім оперным тэатры (1919). Быў дырыжорам оперы Народнага дома ў Петраградзе і загадчыкам музычнай часткай Другога Беларускага тэатра ў Віцебску (1922—1930). Быў адным з арганізатараў і дырыжораў Беларускай студыі оперы і балета[1].
У 1947—1951 гадах — дырыжор Беларускага тэатра оперы і балета (Мінск), дзе ажыццявіў пастаноўку оперы «Кастусь Каліноўскі» Лукаса (1947), балета «Князь-возера» Залатарова (1948) і іншых твораў. Працаваў у оперных тэатрах Куйбышава, Ташкента, Бішкека, Пермі, быў галоўным дырыжорам Іванаўскай філармоніі. У 1937—1939 гадах — дырыжор Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі (Масква)[1].
З 1947 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі (з 1949 года — дацэнт)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дырыжорскія інтэрпрэтацыі Гітгарца выяўлялі ўласцівыя яму непасрэднасць адчування музыкі, імправізацыйны пачатак у выказванні, асаблівую ўвагу да меладычнага боку твора.
Аўтар музыкі да драматычных пастановак тэатра імя Я. Коласа «Каля тэрасы» М. Грамыкі (1927), «Калі спяваюць пеўні» Ю. Юр’іна (1928), «Качагары» І. Гурскага (1931).
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Кармэн» Ж. Бізэ (1933)
- «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933, 1948)
- «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1931)
- «Чаравічкі » П. Чайкоўскага (1949)
- «Дуброўскі» Э. Напраўніка (1948)
- «Тоска » Дж. Пучыні (1950)
- «Князь-возера» В. Залатарова (1949)
- «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса (1947)
- «Князь Ігар» А. Барадзіна (1934)
- «Салавей» М. Крошнера (1950)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гітгарц Ілья Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 93. — 702 с. — 9 500 экз.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1966 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Беларусі
- Дырыжоры Расіі
- Дырыжоры Украіны
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Беларусі
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР