Іосіф Мікітавіч Сіпараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Мікітавіч Сіпараў
Дата нараджэння 27 верасня 1924(1924-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1994(1994-09-10) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Навуковая сфера хірургія і анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Іосіф Мікітавіч Сіпа́раў[1] (27 верасня 1924 — 10 верасня 1994) — вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Задарожжа Багушэўскага раёна Аршанскай акругі (зараз у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў 7 класаў школы ў Задарожжы, у 1941 годзе — сярэднюю школу ў Машканах[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 8 чэрвеня 1943 па 14 ліпеня 1944 года ў партызанах, радавы, сувязны, разведчык партызанскага атрада «Смерць ворагам» брыгады «Аляксей» (А. Ф. Данукалава)[2]. З ліпеня 1944 года І. М. Сіпараў у Чырвонай Арміі[2]. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе 1-га Прыбалтыйскага і 2-га Беларускага франтоў на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Дэмабілізаваны ў лютым 1947 года[2]. У гэтым жа годзе паступіў на лячэбны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1952 годзе. Быў прызначаны загадчыкам Суражскім раённым аддзелам аховы здароўя. У 1955 годзе прайшоў спецыялізацыю па хірургіі на базе Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Да 1957 года клінічны ардынатар кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута. У 1957—1958 гадах ардынатар хірургічнага аддзялення Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, з 1958 года — галоўны ўрач бальніцы станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. З 1960 года І. М. Сіпараў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры агульнай хірургіі, з 1975 года загадчык кафедры анкалогіі, у 1977—1993 гадах — загадчык кафедры анкалогіі, рэнтгеналогіі і медыцынскай радыялогіі. З 1963 года займаў пасаду хірурга Віцебскага абласнога аддзела аховы здароўя[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 72[2] навуковых прац, падручнікаў і метадычных рэкамендацый, 14 рацыяналізатарскіх прапаноў[2] па таракальнай хірургіі, магчымасці кампенсацыі стрававальнай сістэмы пасля вялікай рэзекцыі розных аддзелаў кішэчніка, імунадыягностыцы і імунатэрапіі злаякасных новаўтварэнняў, рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях і інш.

Сярод апублікаваных прац:

  • Обширные резекции кишечника / В. М. Величенко, И. Н. Сипаров. — Мн.: Беларусь, 1974. — 126 с.: ил.
  • Сипаров И. Н., Луд Н. Г. Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. — Мн.: Беларусь, 1988. — 103, [1] с. : ил.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]