Ігар Іванавіч Фралоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Фралоў)
Ігар Іванавіч Фралоў
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1933(1933-06-23) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Ігар Іванавіч Фралоў (нар. 23 чэрвеня 1933, г. Быхаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1999), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ён у г. Быхаве Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1953 годзе Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1] (выкладчыкі Л. М. Хідэкель, Б. В. Мураўёў, А. К. Андрэеў[2]). 3 1959 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»: архітэктар, старшы архітэктар (1959), галоўны архітэктар праектаў (1959-73, 1987-88), у 19731987 і 19901999[1] гадах — галоўны архітэктар інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры (1998-99)[2]. Адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце і будаўнічым тэхнікуме[3] (з 1960[2]).

У 1999—2004 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры ў праектным спецыялізаваным бюро пры Упраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама. З 2004 года пазаштатны эксперт пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў па Магілёўскай вобласці[2].

З’яўляецца стваральнікам Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР, старшынёй якой быў на працягу шэрагу гадоў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 г., акадэмік, правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры[1].

Тройчы абіраўся дэпутатам і членам выканкама Магілёўскага гарсавета, членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў СССР[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

228-кватэрны дом па вул. Першамайскай
Сквер Вілербана

Асноўныя работы ў Магілёве: мікрараён Магілёў 2 (19601961), жылы раён па Мінскай шашы (1961), мікрараёны Мір-1, 2 (1962), Юбілейны (19671968), Задняпроўе-3 і 4 (1969—1970), забудова паўночна-заходняга боку праспекта Пушкіна (19651966), праспект Міру (заходняя частка, 19651974), мікрараён «Спадарожнік» (1974), будынкі КДБ (1963), рэканструкцыя вуліцы Першамайскай ад Дома Саветаў да аблдрамтэатра (19721973; рэалізавана часткова, прадугледжвала поўны знос гістарычнай забудовы), гараж абкама КПБ (1966), прыбудова да інстытута «Магілёўграмадзянпраект» (1972), 228-кватэрны жылы дом з комплексам абслугоўвання па вул. Першамайскай (1974—1981), універсам «Цэнтральны» (1979), рэстаран «Габрава» (1980) і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (19731978; сааўтары Ворахаў , Ю.  Абрамовіч[2]) і інш[3], будынак педінстытута па вул. Касманаўтаў (1974; у сааўт. з А. Ц. Кучарэнкам); сквераў Вілербана і прывакзальнага (1980 г.), рэканструкцыя добраўпарадкавання вул. Міронава пад пешаходную частку з бульварам[4] (2002—2003; сааўтар Лябедзіч[2]).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1979, 1981[2]), медалямі «За працоўную доблесць» (1966); «За працоўную доблесць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); «Ветэран працы» (1985)[2], медалём Беларускага саюза архітэктараў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Игорю Фролову — 80!
  2. а б в г д е ё ж Фролов Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. Могилевский зодчий — Игорь Иванович Фролов. К 85-летию заслуженного архитектора Республики Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]