Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў
A.Nurpeisov as a publicist.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1924(1924-10-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2022(2022-02-05)[2] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці аўтар, пісьменнік, празаік
Жанр раман
Мова твораў Казахская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» Order of Fatherland
Hero of Labour of Kazakhstan

Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеі́саў (каз.: Әбдіжәміл Кәрімұлы Нұрпейісов; 22 кастрычніка 1924, с. Какарал,  Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — 5 лютага 2022, Алма-Ата, Казахстан) — казахскі пісьменнік. Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан).

У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі.

У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. З 1962—1964 гады быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клуб[3].

Памёр 5 лютага 2022 года[4]ва ўзросце 97 год.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія СССР (1974).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Змрок: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 247 с.
  • Нягоды: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літататура, 1981. — 238, [1] с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]