Перайсці да зместу

Азярніца (Слонімскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Азярніца)
Аграгарадок
Азярніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
3,8 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
  • 411 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231807
Аўтамабільны код
4
Азярніца на карце Беларусі ±
Азярніца (Слонімскі раён) (Беларусь)
Азярніца (Слонімскі раён)
Азярніца (Слонімскі раён) (Гродзенская вобласць)
Азярніца (Слонімскі раён)

Азярні́ца[1] (трансліт.: Aziarnica, руск.: Озерница) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, на безымянным прытоку ракі Зальвянка. Адміністрацыйны цэнтр Азярніцкага сельсавета. Насельніцтва 431 чал. (1990). Знаходзіцца за 18 км на захад ад Слоніма, за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Азярніца (лінія Баранавічы — Ваўкавыск).

Першы пісьмовы ўспамін пра Азярніцу датуецца 1478 годам, калі яна была названа ў ліку «прысёлкаў» маёнтка Дзярэчын, якім валодалі Копачы. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў паселішча знаходзілася ва ўладанні Б. Мілашэвічу, па яго смерці (1509) — вялікіх князёў. З 1510 года маёнткам у Азярніцы валодаў падскарбі земскі Богуш Багавіцінавіч. Згодна з дакументам за 1569 год, паселішча мела статус мястэчка ў Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Івана Гарнастая. Станам на 1604 год тут было 55 двароў і 10 корчмаў

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Азярніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 39 двароў, царква, сінагога, школа, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

Гурток Таварыства беларускай школы ў мястэчку, 1930-я гг.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Азярніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Азярніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1969 год тут было 155 двароў, на 1990 год — 187.

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 272 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 210, жабракоў 1[2]; 1878 год — 808 чал. (375 муж. і 422 жан.), у тым ліку 350 іўдзеяў[3]; 1886 год — 418 чал.
  • XX стагоддзе: 1969 год — 496 чал.; 1990 год — 431 чал.[4]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Азярніцы працуюць дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, вясковыя клуб і бібліятэка, пошта, АТС, аптэка, крама, комплексна-прыёмны пункт.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна за 200 м на паўночны захад ад Азярніцы знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое адносяць да 1-га тысячагоддзя н. э. Гэтая знакавая мясцовасць трапіла ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна 2010, с. 414.
  3. SgKP 1886, s. 787.
  4. ЭГБ 1993, с. 70.