Рымдзюны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Рымдзюны)
Аграгарадок
Рымдзюны
Рымдюны.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
262 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовыя індэксы
231214
Аўтамабільны код
4
Рымдзюны на карце Беларусі ±
Рымдзюны (Беларусь)
Рымдзюны
Рымдзюны (Гродзенская вобласць)
Рымдзюны

Рымдзю́ны[1] (трансліт.: Rymdziuny, руск.: Рымдюны, літ.: Rimdžiūnai) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

У 1940—1964 гадах цэнтр Рымдзюнскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Рымдзюнаў балцка-літоўскага паходжання, ад антрапоніма (імя) з асновай Rimd-, якую ўтрымліваюць у сабе сучасныя літоўскія антрапонімы Rimdžiūnas, Rimdžius, Rimdeika. Далей гэтая аснова звязаная з літ.: rimti «спакайнець».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Астравец, за 250 км ад Гродна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Солы[2]. Каля аграгарадка працякае рака Ашмянка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 год — 288 жыхароў, 110 двароў[2].

Літоўскае насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Рымдзюны адносяцца да Гервяцкага краю (літ.: Gervėčių kraštas), дзе да сёння захоўваецца літоўская мова ў жывым бытаванні.

У 1918—1925 гадах у Рымдзюнах дзейнічала пачатковая школа літоўскага асветніцкага таварыства Віленскага краю «Рытас», у 1933—1936 гадах — літоўская чытальня. Абедзве гэтыя ўстановы былі закрытыя польскімі ўладамі.

У 1994 годзе за сродкі Літоўскай Рэспублікі ў Рымдзюнах быў пабудаваны Літоўскі культурны, асветны і інфармацыйны цэнтр. У ім была заснаваная Рымдзюнская літоўская сярэдняя школа, дзейнічаў дзіцячы садок, інтэрнат для навучэнцаў і настаўнікаў (некаторыя настаўнікі ездзілі з Літвы).

У 2022 годзе літоўская школа была закрыта ўладамі Беларусі. Афіцыйнай падставай для гэтага стала тое, што, паводле зменаў у Кодэкс аб адукацыі РБ, з 1 верасня 2022 года ў Беларусі мовамі школьнага навучання з’яўляюцца толькі руская і беларуская. 12 жніўня 2022 года Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла пасольству Беларусі ў Літве афіцыйную ноту з нагоды закрыцця літоўскіх школ у Беларусі[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б БелЭн, 2001
  3. https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=36002&p_k=1&p_t=282373

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]