Вядомая з 1567 як сяло. З 1791 года — цэнтр маёнтка Каралішчавіцкай парафіі (прыходу). З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска Сеніца становіцца цэнтрам Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1884 годзе ў Сеніца была адкрыта земская школа, у якой атрымаў пачатковую адукацыю вялікі беларускі паэт Янка Купала. З 1924 года — цэнтр сельсавета Самахвалавічскага раёна. З 1935 года — у складзе Мінскага раёна. Цэнтр Сеніцкага сельсавета. У 2005 годзе — пераўтвораны ў аграгарадок.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).