Іван Фядотавіч Ермакоў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
clean up, replaced: а у → а ў, Шклоўс → Шклоус, р-н → раён using AWB |
clean up, replaced: а у → а ў, Шклоўс → Шклоус, р-н → раён using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Іван Фядотавіч Ермакоў''' (24 |
'''Іван Фядотавіч Ермакоў''' ({{ДН|24|2|1892}}, [[вёска Пруднікі]], [[Гарадоцкі павет]], [[Віцебская губерня]], цяпер {{МН|Гарадоцкі раён|у Гарадоцкім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]] — ?) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, [[педагог]], рэктар БДУ (1931-33). |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
{{Рэктары БДУ}} |
{{Рэктары БДУ}} |
||
[[Каэтогрыя:Асобы]] |
[[Каэтогрыя:Асобы]] |
||
{{DEFAULTSORT:Ермакоў}} |
{{DEFAULTSORT:Ермакоў}} |
Версія ад 21:38, 22 ліпеня 2014
Іван Фядотавіч Ермакоў (24 лютага 1892, вёска Пруднікі, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — ?) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ (1931-33).
Біяграфія
З сялянскай сям'і. У 1911 скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Выкладаў у Пушчанскім народным вучылішчы (Гарадоцкі павет). Удзельнік 1-й сусветнай (як радавы) і грамадзянскай (камісар стралковага палка) войнаў. У 1918 уступіў у ВКП(б). З пачатку 1920-х г. у розных партыйных і савецкіх установах. У 1925 жыў у Віцебску. З 1926 загадчык Мазырскага акруговага аддзела народнай асветы. Актыўна ўключыўся ў беларусізацыю. З 1928 па прапанове наркама асветы А. Баліцкага прызначаны загадчыкам Мінскага акруговага аддзела народнай асветы. З восені 1930 па прапанове новага наркама асветы А. Платуна — рэктарам Гомельскага аграпедагагічнага інстытута. Са снежня 1931 выконваў абавязкі рэктара (потым рэктар) БДУ. З лютага 1935 года сакратар Шклоўскага райкама ВКП(б). З чэрвеня 1937 намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Арыштаваны 11.8.1938 за «ўдзел у нацыянал-фашысцкай арганізацыі і незаконнае захоўванне зброі» (потым высветлілася, што на нашэнне пісталета «браўнінг» Ермакоў як сакратар райкама меў права). 15.11.1939 года пасля разгляду справы ў ваеннай пракуратуры БССР, потым у трыбунале БВА, яна была вернута на даследаванне ў НКВД, а 30.12.1939 Е. быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Удзельнік 2-й сусветнай вайны (як і падчас грамадзянскай, быў камісарам). Пасля дэмабілізацыі рэктар Аршанскага настаўніцкага інстытута. У красавіку 1953 года, амаль цалкам страціўшы зрок, выйшаў на пенсію. Асабовая справа Е. № 4330-с (спынена 11.1.1940) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
- Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 37—46.
- Актыўныя змагары за новы лад жыцця// Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шклоўс. р-на. — Мн., 1998. — С.91.