Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч
Jump to navigation
Jump to search
Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч (22 лютага 1899, Мінск — 8 кастрычніка 1983) — дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пасля сканчэння вучылішча ўладкаваўся на працу наборшчыкам друкарні газеты «Капейка». Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1924 годзе, пасля чаго быў накіраваны ў горад Арцёмаўск у якасці загадчыка аддела агітацыі і прапаганды КП(б)У.
1 снежня 1946 года Тамашэвіч быў прызначаны рэктарам БДУ, і ўзначальваў яго да лютага 1949 года. Тамашэвіч стаў першым рэктарам БДУ паходжаннем з горада, а не з вёскі.
Папярэднік: Парфён Савіцкі |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1946—1949 |
Пераемнік: Іван Чымбург |