Парфён Пятровіч Савіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парфён Пятровіч Савіцкі
БДУ. Парфён Пятровіч Савіцкі.jpg
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1904(1904-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1954(1954-08-11) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гісторык, выкладчык, рэктар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»

Парфён Пятровіч Савіцкі (28 кастрычніка 1904, в. Гайшын, Магілёўская губерня — 11 жніўня 1954, Мінск) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1948). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1938 па 1941 і з 1943 па 1946 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла П. П. Савіцкага

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1904 ў сям'і беззямельнага селяніна ў вёсцы Гайшын Магілёўскай губерні (цяпер у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці). Бацька, не маючы сваёй зямлі, працаваў на лесанарыхтоўках і лесасплаве, маці памерла рана. У 1916 годзе скончыў чатырохгадовую вясковую земскую пачатковую школу, у 1921 годзе — Прапойскае вучылішча.

Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў вёсцы Барсукоўка, займаўся сельскай гаспадаркай. У 1925 годзе быў абраны старшынёй Гайшынскага сельсавета, а ў 1927 годзе ўступіў кампартыю Беларусі. З 1929 па 1931 год працаваў сакратаром Прапойскага райвыканкама. У 1934 годзе скончыў прапагандысцкае аддзяленне Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, дзе пазней працаваў выкладчыкам гісторыі партыі, быў рэдактарам газеты «Ленінец». З 1935 па 1938 год працаваў на партыйных пасадах у Мінску. У 1937 годзе завочна скончыў Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1938 года член ЦК кампартыі Беларусі. Дэпутат Вярхоўны Савет БССР. З 1938 па 1946 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У перыяд 1941 па 1943 год універсітэт не працаваў з прычыны вайны, Савіцкі працаваў рэктарам Педагагічнага інстытута ў Ніжнім Тагіле. 15 мая 1943 года дзейнасць універсітэта была адноўлена і Савіцкі вярнуўся на прадугледжанае месца. З 1949 гады па 1952 год дацэнт БДУ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васількоў В. Ф. Сялянскі сын — рэктар БДУ // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 151.