Язэп Пятровіч Каранеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Пятровіч Каранеўскі
Jazep Karanieŭski.jpg
2-гі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
11 кастрычніка 1929 — 28 ліпеня 1931
Папярэднік: Уладзімір Пічэта
Пераемнік: Іван Ермакоў
 
Дзейнасць: публіцыст
Нараджэнне: 31 снежня 1887(1887-12-31)
Заслаўе, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (49 гадоў)
Менск, БССР, СССР

Язэ́п Пятро́віч Каране́ўскі (12 студзеня 1888 (31 снежня 1887), Заслаўе, цяпер Мінскі раён — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКВД) — дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст, сябра КП(б)Б, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульта1925 г.), ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Заслаўе Мінскага павета 31 снежня 1887 года. Паходзіў з сярэдняй сялянская сям'і. У 1909 г. скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Пэўны час выкладаў у школах, пасля паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1914 г. У час Першай сусветнай вайны ўладкаваўся ў Менскі настаўніцкі інстытут, які ў хуткім часе быў эвакуіраваны ў Яраслаўль. У верасні 1918 г. інстытут быў вернуты ў Менск, пасля ўдалых перамоў Каранеўскага з Радай і Народным Сакратарыятам БНР.

У 1919—1920 гг. працаваў школьным інспектарам і выкладчыкам геаграфіі ў Менскай беларускай гімназіі. У верасні 1920 г. Язэп Пятровіч быў прызначаны намеснікам наркама асветы ССРБ. Крыху раней ён увайшоў у шэрагі сяброў КП(б)Б. У адпаведнасці са сваёй пасадай, Каранеўскі займаўся арганізацыяй беларускага ўніверсітэта ў складзе менскай камісіі пры Наркамаце асветы. У пачатку 1921 года 32 камуністы, сярод якіх быў і Язэп Пятровіч, звярнуліся з заяваю ў ЦБ КП(б)Б, у якой патрабавалі распачаць у краіне масавую беларусізацыю (Заява 32-х).

Неўзабаве, на пасадзе намесніка наркама Каранеўскі быў заменены С. З. Кацэнбогенам. Да 1925 г. ён працаваў у Галоўным упраўленні сацыяльнага выхавання, якое ўзначальваў. Адначасова з'яўляўся загадчыкам Белпедтэхнікума.

У студзені 1925 г. Язэп Пятровіч быў зацверджаны правадзейным сябрам Інбелкульта. У 1927 г. яго прызначаюць прарэктарам Камуністычнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна ў Менску, аднак ужо ў кастрычніку 1928 г. Каранеўскі быў пераведзены на пасаду намесніка рэктара БДУ.

У кастрычніку 1929 г. ад абавязкаў рэктара Белдзяржуніверсітэта быў вызвалены Уладзімір Пічэта, і праз колькі дзён новае кіраўніцтва абрала рэктарам БДУ Язэпа Пятровіча. Аднак доўга на гэтай пасадзе Каранеўскі не папрацаваў. Ужо ў ліпені 1931 г. загадам наркама асветы ён быў вызвалены ад абавязкаў і пераехаў у Маскву, бо заставацца ў Менску для яго было небяспечна. Там Каранеўскі атрымаў пасаду ў Інстытуце чырвонай прафесуры сусветнай гаспадаркі і сусветнай палітыкі.

15 ліпеня 1937 г. Я. П. Каранеўскі быў арыштаваны ў Маскве. Паводле патрабавання НКУС БССР яго перавезлі з Масквы ў Менск, дзе пасля катаванняў Язэп Пятровіч прызнаўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы», у правядзенні «контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай прапаганды». На судовым пасяджэнні, што адбылося 28 кастрычніка 1937 г., ён быў асуджаны тройкай НКВД як «член антысавецкай нацыяналістычнай тэрарыстычнай шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Ужо на другі дзень быў расстраляны. Пасля арышту Каранеўскага арыштавана і асуджана да 5 гадоў пазбаўлення волі яго жонка П. Г. Каранеўская. Пакаранне адбывала з 3-гадовым сынам Юрыем.

6 красавіка 1957 г. Ваенная калегія Вярхоўнага Суда Саюза ССР, пасля хадайніцтва жонкі Язэпа Пятровіча, перагледзела справу і прызнала, што той быў арыштаваны і асуджаны неабгрунтавана, і прысуд у адносінах да яго скасавала праз адсутнасць складу злачынства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Уладзімір Пічэта
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
19291931
Пераемнік:
Іван Ермакоў