Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1969
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905, мяст. Койданава, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — 1969, Мінск) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч, кандыдат навук (1936). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1938 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сямігодку (1923). Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. У 1925 паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1929 атрымаў дыплом інжынера лясной гаспадаркі і паступіў у аспірантуру Гомельскага лесатэхнічнага інстытута. З 1932 дацэнт. У жніўні 1934 пераехаў у Мінск, паступіў у аспірантуру БелАН. У 1936 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1938 рэктар БДУ.

Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Падчас следства прызнаўся ў «шпіянажы і шкодніцтве», потым ад сваіх слоў адмовіўся. 10.3.1940 справа У. Бабраўніцкага была спынена і праз тыдзень яго вызвалілі.

Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры арганічнай хіміі БДУ. Падчас вайны ў эвакуацыі (Татарская АССР, Масква). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю, але ў чэрвені 1952 на сходзе кафедры арганічнай хіміі з-за «адсутнасці неабходных друкаваных прац» не атрымаў рэкамендацыі. У 1955 з шэрагам іншых выкладчыкаў БДУ звольнены «ў сувязі са скарачэннем штатаў».

Памёр у 1969 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках разам з жонкай Валянцінай Віктараўнай Бабраўніцкай (1917-2004).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]