Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка
Дата нараджэння

24 чэрвеня 1907(1907-06-24)

Месца нараджэння

Кіеўская вобласць

Дата смерці

1991

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР

Навуковая сфера

soil geography[d] і Глебазнаўства

Месца працы

БДУ
Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут[d]
Пінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут[d]
Сяміпалацінскі дзяржаўны педагагічны інстытут[d]
Кіраўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У. І. Леніна[d]
Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d]
Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт[d]
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
БДПУ

Навуковая ступень

Q19610195?

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Q4371149?

Ануфрый Нестаравіч Андрушчанка (24 чэрвеня 1907, Кіеўская вобласць, Украіна — 1991) — дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (19361938), выканаўца абавязкаў рэктара БДУ (19371938). Навуковец-географ, працаваў у галіне глебазнаўства і геаграфіі глебаў, таксама займаўся гісторыяй геаграфічнай навукі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і.

Паводле камсамольскага набору паступіў у Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1932 годзе. Здольнага Андрушчанку пакінулі ў аспірантуры, дзе ён праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам акадэміка Барыса Барысавіча Палынава.

Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 19361938 гадах працаваў дэканам геаграфічнага факультэта БДУ. У 19371938 гадах выконваў абавязкі рэктара БДУ. У 1937 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Умовы глебаўтварэння і глебава-меліяратыўная характарыстыка Ніжняга Заволжа» (арыг. рас. «Условия почвообразования и почвенно-мелиоративная характеристика Нижнего Заволжья»).

У 19381940 працаваў загадчыкам кафедры фізічнай геаграфіі ў Кіеўскім дзяржаўным педінстытуце імя Горкага.

У 1940 накіраваны ў Пінск. Там працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай частцы Пінскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута і загадчыкам кафедрай геаграфіі і прыродазнаўства.

У 19411942 у эвакуацыі ў Сяміпалацінску (Казахстан). Працаваў дэканам прыродазнаўча-геаграфічнага факультэта і дацэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Сяміпалацінскага дзяржаўнага педінстытута імя Крупскай.

У 19421947 — дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі Кіраўскага педінстытута імя Леніна.

В 19491952 — дацэнт і загадчык кафедрай фізічнай геаграфіі ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (Свярдлоўск).

Загадам ад 28 снежня 1955 Андрушчанка быў прызначаны дэканам геолага-геаграфічнага факультэта і прапрацаваў на гэтай пасадзе да 1958.

У 1959 ён трапляе на Далёкі Усход, дзе да 1962 ўзначальвае Далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток).

Апошнія 30 гадоў жыцця А. Н. Андрушчанкі звязаныя з Беларуссю. Ён узначальваў кафедры геаграфіі Брэсцкага і Мінскага педінстытутаў.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Естественно-исторические условия комплексной степи джаныбекского района Западно-Казахстанской области. Минск, 1956. 172 с.
  • История географии. Минск, 1962. Ч. 1. География в древние и средние века. 140 с (В соавторстве с В. А. Дементьевым)
  • К истории развития советской географической науки. Минск, 1978. 103 с.
  • Развитие географии в СССР. Минск, 1978. 107 с.
  • Как образуется климат. Минск, 1979. 96 с (В соавторстве с А. И. Исуповой)
  • Материалы для самостоятельной работы студентов по физической географии СССР. Минск, 1985.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]