Ананій Іванавіч Дзякаў
Ананій Іванавіч Дзякаў | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1896
|
Смерць |
29 кастрычніка 1937 (41 год) ці 29 кастрычніка 1939 (43 гады) |
Месца пахавання | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Ананій Іванавіч Дзякаў (1 кастрычніка 1896, в. Багданаўка Мсціслаўскага павета, цяпер Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, турма НКВД) — дзяржаўны дзеяч, педагог, рэктар БДУ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.
Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. За мужнасць у баях атрымаў афіцэрскае званне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намеснік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкама. У 1924 годзе прызначаны намеснікам старшыні (потым старшынёй) Магілёўскага акруговага выканкама.
У ліпені 1928 года накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў прызначаны намеснікам старшыні (пазней старшынёй) Віцебскага выканкама. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафесуры.
З лютага 1934 — намеснік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 года загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асветы БССР.
Арыштаваны 11 мая 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асветы» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 красавіка 1957. Асабістая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута чырвонай прафесуры
- Выкладчыкі БДУ
- Асобы
- Рэктары БДУ
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Народныя камісары асветы БССР