Клетачныя мембраны: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др →Гл. таксама: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
''' |
'''Кле́тачная мембра́на''' (ці цытаплазматычная мембрана) — частка абалонкі [[Клетка|клеткі]], якая судакранаецца з унутраным яе змесцівам і не дазваляе яму змешвацца з рэчывамі навакольнага асяроддзя. Забяспечвае цэласнасць клеткі; рэгулюе абмен паміж клеткай і асяроддзем; унутрыклетачныя мембраны падзяляюць клетку на спецыялізаваныя замкнёныя [[адсек]]і — [[кампартмент]]ы ці [[Арганоід|арганэлы]], у якіх падтрымліваюцца неабходныя ўмовы ўнутрыклетачнага асяроддзя. Клетачная мембрана здольна прапускаць пэўныя рэчывы з навакольнага асяроддзя ўнутр клеткі, а рэчывы, што ўтвараюцца ў [[цытаплазма|цытаплазме]], — вонкі. Гэта забяспечвае клетцы магчымасць жывіцца. |
||
У раслінных клетак звычайна клетачную мембрану пакрывае [[Клетачная сценка]]. |
|||
[[Клетачная сценка]], калі такая ёсць клеткі (звычайна ёсць у раслінных клетак), пакрывае клетачную мембрану. |
|||
⚫ | Клетачная мембрана ўяўляе сабой падвойны пласт (біслой) малекул класа [[Ліпіды|ліпідаў]], большасць з якіх уяўляе сабой так званыя складаныя ліпіды |
||
⚫ | [[Выява:Cell membrane drawing-en.svg|thumb|upright=1.2|Малюнак клетачнай мембраны. Маленькія блакітныя і белыя шарыкі адпавядаюць гідрафільным |
||
⚫ | Біялагічная мембрана ўключае і розныя [[бялкі]]: інтэгральныя (што працінаюць мембрану наскрозь), напаўінтэгральныя (пагружаныя адным канцом у вонкавы ці ўнутраны ліпідны пласт), павярхоўныя (размешчаныя на вонкавай ці прылеглыя да ўнутраных бакоў мембраны). Некаторыя бялкі з'яўляюцца пунктамі кантакту клетачнай мембраны з [[цытакасцяк]]ом усярэдзіне клеткі, і [[Клетачная сценка|клетачнай сценкай]] (калі яна ёсць) звонку. Некаторыя з інтэгральных бялкоў выконваюць функцыю [[Іонны канал|іонных каналаў]], розных [[транспарцёр]]аў і [[Клетачны рэцэптар| |
||
== Функцыі біямембран == |
== Функцыі біямембран == |
||
Радок 36: | Радок 31: | ||
== Структура і склад біямембран == |
== Структура і склад біямембран == |
||
⚫ | Клетачная мембрана ўяўляе сабой падвойны пласт (біслой) малекул класа [[Ліпіды|ліпідаў]], большасць з якіх уяўляе сабой так званыя складаныя ліпіды — [[фасфаліпіды]]. Малекулы ліпідаў маюць [[Гідрафільнасць|гідрафільную]] («галоўка») і [[Гідрафобнасць|гідрафобную]] («хвост») частку. Пры ўтварэнні мембран гідрафобныя часткі малекул апыняюцца звернутымі ўсярэдзіну, а гідрафільныя — вонкі. Мембраны — структуры [[Інварыябельнасць|інварыябельныя]], вельмі падобныя ў розных арганізмаў. Некаторае выключэнне складаюць, мабыць, [[археі]], у якіх мембраны ўтвораны [[гліцэрын]]ам і [[Тэрпеноідавы спірт|тэрпеноідавымі спіртамі]]. Таўшчыня мембраны складае 7-8 [[Нанаметр|нм]]. |
||
⚫ | Мембраны складаюцца з ліпідаў трох класаў: [[фасфаліпід]]ы, [[глікаліпід]]ы і [[халестэрын|халестэроль]]. Фасфаліпіды і глікаліпіды (ліпіды з далучанымі да іх вугляводамі) складаюцца з двух доўгіх [[гідрафобнасць|гідрафобных]] [[вуглевадарод]]ных |
||
⚫ | [[Выява:Cell membrane drawing-en.svg|thumb|upright=1.2|Малюнак клетачнай мембраны. Маленькія блакітныя і белыя шарыкі адпавядаюць гідрафільным «галоўкам» ліпідаў, а далучаныя да іх лініі — гідрафобным «хвастам». На малюнку паказаны толькі інтэгральныя мембранныя бялкі (чырвоныя глобулы і жоўтыя спіралі). Жоўтыя авальныя кропкі ўсярэдзіне мембраны — малекулы халестэролу. Жоўта-зялёныя ланцужкі пацерак на вонкавым боку мембраны — ланцужкі [[алігацукрыд]]аў, што ствараюць глікакалікс]]. |
||
⚫ | Біялагічная мембрана ўключае і розныя [[бялкі]]: інтэгральныя (што працінаюць мембрану наскрозь), напаўінтэгральныя (пагружаныя адным канцом у вонкавы ці ўнутраны ліпідны пласт), павярхоўныя (размешчаныя на вонкавай ці прылеглыя да ўнутраных бакоў мембраны). Некаторыя бялкі з'яўляюцца пунктамі кантакту клетачнай мембраны з [[цытакасцяк]]ом усярэдзіне клеткі, і [[Клетачная сценка|клетачнай сценкай]] (калі яна ёсць) звонку. Некаторыя з інтэгральных бялкоў выконваюць функцыю [[Іонны канал|іонных каналаў]], розных [[транспарцёр]]аў і [[Клетачны рэцэптар|рэцэптараў]]. |
||
⚫ | Мембраны складаюцца з ліпідаў трох класаў: [[фасфаліпід]]ы, [[глікаліпід]]ы і [[халестэрын|халестэроль]]. Фасфаліпіды і глікаліпіды (ліпіды з далучанымі да іх вугляводамі) складаюцца з двух доўгіх [[гідрафобнасць|гідрафобных]] [[вуглевадарод]]ных «хвастоў», якія злучаны з зараджанай [[гідрафільнасць|гідрафільнай]] «галавой». Халестэроль надае мембране цвёрдасць, займаючы вольную прастору паміж гідрафобнымі хвастамі ліпідаў і не дазваляючы ім выгінацца. Таму мембраны з малым утрыманнем халестэролю больш гнуткія, а з вялікім — больш цвёрдыя і крохкія. Гэтак жа халестэроль служыць «стопарам», які перашкаджае перасоўванню палярных малекул з клеткі і ў клетку. |
||
Важную частку мембраны складаюць бялкі, якія працінаюць яе і адказваюць за разнастайныя ўласцівасці мембран. Іх склад і арыентацыя ў розных мембранах адрозніваюцца. |
Важную частку мембраны складаюць бялкі, якія працінаюць яе і адказваюць за разнастайныя ўласцівасці мембран. Іх склад і арыентацыя ў розных мембранах адрозніваюцца. |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
== Мембранныя арганэлы == |
== Мембранныя арганэлы == |
||
Гэта замкнёныя асобныя ці злучаныя адна з адной часткі [[цытаплазма|цытаплазмы]], адлучаныя ад [[гіялаплазма|гіялаплазмы]] [[мембрана]]мі. Да аднамембранных арганэл адносяцца [[эндаплазматычная сетка]], [[апарат Гольджы]], [[лізасомы]], [[Вакуоля|вакуолі]], [[пераксісомы]]; да двухмембранных |
Гэта замкнёныя асобныя ці злучаныя адна з адной часткі [[цытаплазма|цытаплазмы]], адлучаныя ад [[гіялаплазма|гіялаплазмы]] [[мембрана]]мі. Да аднамембранных арганэл адносяцца [[эндаплазматычная сетка]], [[апарат Гольджы]], [[лізасомы]], [[Вакуоля|вакуолі]], [[пераксісомы]]; да двухмембранных — [[Клетачнае ядро|ядро]], [[мітахондрыі]], [[пластыды]]. Звонку клетка абмежавана так званай плазматычнай мембранай. Будова мембран розных арганэл адрозніваецца па складу ліпідаў і мембранных бялкоў. |
||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
|старонкі = |
|старонкі = |
||
|isbn = 0-8153-3218-1 |
|isbn = 0-8153-3218-1 |
||
}} |
}} — падручнік па малекулярнай біялогіі на {{lang-en|}} мове |
||
* {{кніга |
* {{кніга |
||
Радок 124: | Радок 124: | ||
* [[Эндацытоз]] |
* [[Эндацытоз]] |
||
* [[Штучныя мембраны]] |
* [[Штучныя мембраны]] |
||
* [http://www.biophysics.hotmail.ru/lect_/d05.htm Уладзіміраў Ю.А., Пашкоджанне кампанентаў біялагічных мембран пры паталагічных працэсах] |
* [http://www.biophysics.hotmail.ru/lect_/d05.htm Уладзіміраў Ю. А., Пашкоджанне кампанентаў біялагічных мембран пры паталагічных працэсах] |
||
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}} |
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}} |
Версія ад 17:30, 14 лістапада 2015
Кле́тачная мембра́на (ці цытаплазматычная мембрана) — частка абалонкі клеткі, якая судакранаецца з унутраным яе змесцівам і не дазваляе яму змешвацца з рэчывамі навакольнага асяроддзя. Забяспечвае цэласнасць клеткі; рэгулюе абмен паміж клеткай і асяроддзем; унутрыклетачныя мембраны падзяляюць клетку на спецыялізаваныя замкнёныя адсекі — кампартменты ці арганэлы, у якіх падтрымліваюцца неабходныя ўмовы ўнутрыклетачнага асяроддзя. Клетачная мембрана здольна прапускаць пэўныя рэчывы з навакольнага асяроддзя ўнутр клеткі, а рэчывы, што ўтвараюцца ў цытаплазме, — вонкі. Гэта забяспечвае клетцы магчымасць жывіцца.
У раслінных клетак звычайна клетачную мембрану пакрывае Клетачная сценка.
Функцыі біямембран
- бар'ерная — забяспечвае рэгулёўны, выбіральны, пасіўны і актыўны абмен рэчываў з навакольным асяроддзем. Напрыклад, мембрана пераксісом засцерагае цытаплазму ад небяспечных для клеткі пераксідаў. Выбіральная пранікальнасць азначае, што пранікальнасць мембраны для розных атамаў ці малекул залежыць ад іх памераў, электрычнага зарада і хімічных уласцівасцей. Выбіральная пранікальнасць забяспечвае адлучэнне клеткі і клетачных кампартментаў ад навакольнага асяроддзя і забеспячэнне іх неабходнымі рэчывамі.
- транспартная — праз мембрану адбываецца транспарт рэчываў у клетку і з клеткі. Транспарт праз мембраны забяспечвае: дастаўку пажыўных рэчываў, выдаленне канчатковых прадуктаў абмену, сакрэцыю розных рэчываў, стварэнне іонных градыентаў, падтрыманне ў клетцы адпаведнага pH і іоннай канцэнтрацыі, патрэбных для працы клетачных ферментаў.
Часціцы, якія з-за нейкага чынніку не здольныя прайсці фасфаліпідны біслой (напрыклад, з-за гідрафільных уласцівасцей, бо мембрана ўсярэдзіне гідрафобная і не прапускае гідрафільныя рэчывы, ці з-за буйных памераў), але неабходныя для клеткі, могуць прайсці скрозь мембрану праз адмысловыя бялкі-пераносчыкі (транспарцёры) і бялкі-каналы ці шляхам эндацытозу.
Пры пасіўным транспарце рэчывы праходзяць ліпідны біслой без страты энергіі, шляхам дыфузіі. Варыянтам гэтага механізму з'яўляецца палегчаная дыфузія, пры якой рэчыву дапамагай прайсці праз мембрану якая-небудзь адмысловая малекула. У гэтай малекулы можа быць канал, які прапускай рэчывы толькі аднаго тыпу.
Актыўны транспарт патрабуе выдаткаў энергіі, бо адбываецца супраць градыенту канцэнтрацыі. На мембране існуюць адмысловыя бялкі-помпы, у тым ліку АТФаза, якія актыўна ўпампоўваюць у клетку іоны калію (K+) і выпампоўваюць з яе іоны натрыю (Na+).
- матрычная — забяспечвае вызначанае ўзаемаразмяшчэнне і арыентацыю мембранных бялкоў, іх аптымальнае ўзаемадзеянне;
- механічная — забяспечвае аўтаномнасць клеткі, яе ўнутрыклетачных структур, таксама злучэнне з іншымі клеткамі (у тканінах). Вялікую ролю ў забеспячэнні механічнай функцыі маюць клетачныя сценкі, а ў жывёл — міжклетачнае рэчыва.
- энергетычная — пры фотасінтэзе ў хларапластах і клетачным дыханні ў мітахондрыях у іх мембранах дзейнічаюць сістэмы пераносу энергіі, у якіх таксама ўдзельнічаюць бялкі;
- рэцэптарная — некаторыя бялкі, якія сядзяць у мембране, з'яўляюцца рэцэптарамі (малекуламі, пры дапамозе якіх клетка ўспрымае тыя ці іншыя сігналы).
Напрыклад, гармоны, што цыркулююць у крыві, дзейнічаюць толькі на такія клеткі-мішэні, у якіх ёсць адпаведныя гэтым гармонам рэцэптары. Нейрамедыятары (хімічныя рэчывы, якія забяспечваюць правядзенне нервовых імпульсаў) таксама злучаюцца з адмысловымі рэцэптарнымі бялкамі клетак-мішэняў.
- ферментатыўная — мембранныя бялкі нярэдка з'яўляюцца ферментамі. Напрыклад, плазматычныя мембраны эпітэліяльных клетак кішэчніка маюць стрававальныя ферменты.
- ажыццяўленне генерацыі і правядзення біяпатэнцыялаў.
З дапамогай мембраны ў клетцы падтрымліваецца сталая канцэнтрацыя іонаў: канцэнтрацыя іона K+ усярэдзіне клеткі значна вышэй, чым звонку, а канцэнтрацыя Na+ значна ніжэй, што вельмі важна, бо гэта забяспечвае падтрыманне рознасці патэнцыялаў на мембране і генерацыю нервовага імпульсу.
- маркіроўка клеткі — на мембране ёсць антыгены, якія дзейнічаюць як маркеры — «цэтлікі», што дазваляюць апазнаць клетку. Гэта глікапратэіны (г.зн. бялкі з далучанымі да іх разгалінаванымі алігацукрыдавымі бакавымі ланцугамі), што маюць ролю «антэн». З-за незлічонага мноства канфігурацыі бакавых ланцугоў магчыма зрабіць для кожнага тыпу клетак свой адмысловы маркер. З дапамогай маркераў клеткі могуць распазнаваць іншыя клеткі і дзейнічаць узгоднена з імі, напрыклад, пры фарміраванні органаў і тканін. Гэта ж дазваляе імуннай сістэме распазнаваць чужародныя антыгены.
Структура і склад біямембран
Клетачная мембрана ўяўляе сабой падвойны пласт (біслой) малекул класа ліпідаў, большасць з якіх уяўляе сабой так званыя складаныя ліпіды — фасфаліпіды. Малекулы ліпідаў маюць гідрафільную («галоўка») і гідрафобную («хвост») частку. Пры ўтварэнні мембран гідрафобныя часткі малекул апыняюцца звернутымі ўсярэдзіну, а гідрафільныя — вонкі. Мембраны — структуры інварыябельныя, вельмі падобныя ў розных арганізмаў. Некаторае выключэнне складаюць, мабыць, археі, у якіх мембраны ўтвораны гліцэрынам і тэрпеноідавымі спіртамі. Таўшчыня мембраны складае 7-8 нм.
.
Біялагічная мембрана ўключае і розныя бялкі: інтэгральныя (што працінаюць мембрану наскрозь), напаўінтэгральныя (пагружаныя адным канцом у вонкавы ці ўнутраны ліпідны пласт), павярхоўныя (размешчаныя на вонкавай ці прылеглыя да ўнутраных бакоў мембраны). Некаторыя бялкі з'яўляюцца пунктамі кантакту клетачнай мембраны з цытакасцяком усярэдзіне клеткі, і клетачнай сценкай (калі яна ёсць) звонку. Некаторыя з інтэгральных бялкоў выконваюць функцыю іонных каналаў, розных транспарцёраў і рэцэптараў.
Мембраны складаюцца з ліпідаў трох класаў: фасфаліпіды, глікаліпіды і халестэроль. Фасфаліпіды і глікаліпіды (ліпіды з далучанымі да іх вугляводамі) складаюцца з двух доўгіх гідрафобных вуглевадародных «хвастоў», якія злучаны з зараджанай гідрафільнай «галавой». Халестэроль надае мембране цвёрдасць, займаючы вольную прастору паміж гідрафобнымі хвастамі ліпідаў і не дазваляючы ім выгінацца. Таму мембраны з малым утрыманнем халестэролю больш гнуткія, а з вялікім — больш цвёрдыя і крохкія. Гэтак жа халестэроль служыць «стопарам», які перашкаджае перасоўванню палярных малекул з клеткі і ў клетку. Важную частку мембраны складаюць бялкі, якія працінаюць яе і адказваюць за разнастайныя ўласцівасці мембран. Іх склад і арыентацыя ў розных мембранах адрозніваюцца.
Клетачныя мембраны часта асіметрычныя, гэта значыць пласты адрозніваюцца па складу ліпідаў, пераход асобнай малекулы з аднаго пласта ў іншы (так званы фліп-флоп) абцяжараны.
Мембранныя арганэлы
Гэта замкнёныя асобныя ці злучаныя адна з адной часткі цытаплазмы, адлучаныя ад гіялаплазмы мембранамі. Да аднамембранных арганэл адносяцца эндаплазматычная сетка, апарат Гольджы, лізасомы, вакуолі, пераксісомы; да двухмембранных — ядро, мітахондрыі, пластыды. Звонку клетка абмежавана так званай плазматычнай мембранай. Будова мембран розных арганэл адрозніваецца па складу ліпідаў і мембранных бялкоў.
Спасылкі
- Bruce Alberts, et al. Molecular Biology Of The Cell. — 5th ed. — New York: Garland Science, 2007. — ISBN 0-8153-3218-1. — падручнік па малекулярнай біялогіі на англ.: мове
- Лал А.Б. Біяфізіка, падручнік у 2 тт.. — 3-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. — Масква: выдавецтва Маскоўскага ўніверсітэта, 2004. — ISBN 5-211-06109-8.
- Геніс Р. Біямембраны. Малекулярная структура і функцыі: пераклад з англ.: = Biomembranes. Molecular structure and function (by Robert B. Gennis). — 1-е выданне. — Масква: Свет, 1997. — ISBN 5-03-002419-0.
- Іваноў У.Г., Берастоўскі Т.Н. Ліпідны біслой біялагічных мембран. — Масква: Навука, 1982.
- Антонаў У.Ф., Смірнова Е.Н., Шаўчэнка Е.В. Ліпідныя мембраны пры фазавых пераходах. — Масква: Навука, 1994.