Розніца паміж версіямі «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР»

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
др
{{пішу|1=[[Адмысловае:Contributions/Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]]|2=26 ліпеня 2017}}
'''Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР''' была ўрачыста прынята [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўным Саветам БССР]] [[27 ліпеня]] [[1990]].
{{Нарматыўны акт
|від =
|назва = Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР
|арыгінальная назва =
|нумар = 193-XII
|прыняты = [[27 ліпеня]] [[1990]]
|ухвалены =
|падпісаны =
|набыў моц =
|апублікаваны = Ведамасці вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. — 1991. — № 31. — Ст. 536.
|дзеючая рэдакцыя =
|страціў сілу = [[15 сакавіка]] [[1994]]
|Вікікрыніца = Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР
}}
'''Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР''' была ўрачыста прынята [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўным Саветам БССР]] [[27 ліпеня]] [[1990]] г.
 
== Гісторыя ==
К пачатку 1990 г. у [[СССР]] выявіліся прыкметы дэцэнтраліцыі, што пагражала распадам дзяржавы.
 
Ініцыятыву абвяшчэння незалежнасці выказаў [[Беларускі Народны Фронт]] [[24 ліпеня]] [[1990]] г., Сойм якога заявіў гэта асноўнай мэтай руху, і ўжо праз некалькі дзён дэпутаты БНФ распрацавалі і прадставілі іншым дэпутатам праект Дэкларацыі аб суверэнітэце. Але ідэя яе прыняцця была адрынутая парламенцкай большасцю. Пасля прыняцця {{нп3|Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР|Дэкларацыі аб суверэнітэце РСФСР|ru|Декларация о государственном суверенитете РСФСР}} {{нп3|Прэзідэнт СССР|прэзідэнт СССР|ru|Президент СССР}} [[Міхаіл Гарбачоў]], каб зменшыць палітычны ўплыў [[Барыс Мікалаевіч Ельцын|Б. Ельцына]], прапанаваў кіраўнікам іншых рэспублік прыняць Дэкларацыі з канстатацыяй падпісання новай [[Саюз Суверэнных Дзяржаў|Саюзнай дамовы]]. Гэтую прапанову ў Вярхоўным Савеце агучыў старшыня ВС [[Мікалай Іванавіч Дземянцей|Мікалай Дземянцей]].
 
Для распрацоўкі праекта Дэкларацыі [[20 чэрвеня]] была створана спецыяльная камісія больш чым з 30 чал. [[23 ліпеня]], камісія, правёўшы 8 пасяджэнняў, прадставіла праект з 12 артыкулаў. У гэты ж час распрацоўваліся два альтэрнатыўныя праекты — групай дэпутатаў на чале з Я. Глушкевічам і дэпутатамі БНФ. Разгляд праектаў распачаўся ў Вярхоўныс Савеце [[24 ліпеня]]. За праект БНФ аддалі свае галасы 47 дэпутатаў; за праект групы Я. Глушкевіча — 57 галасоў. Праект парламенцкай камісіі атрымаў 208 галасоў. У перапынку паміж паседжаннямі [[З. Пазняк]] прапанаваў дэпутатам застацца ў Авальнай залі і разам з [[Валянцін Фёдаравіч Голубеў|Валянцінам Голубевым]] і [[Алег Трусаў|Алегам Трусавым]] распавёў ім пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у т. л. і пра [[ВКЛ]] і [[БНР]]. Шмат для якіх дэпутатаў гэтая інфармацыя была навіною.
 
У час прыняцця арт. 11, які прадугледжваў удзел Беларускай ССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора, прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залу пасяджэнняў, што выклікала абурэнне прадстаўнікоў кансерватыўных колаў у Вярхоўным Савеце. Пазней дзеячы парламенцкай апазіцыі сцвярджалі, што гэты сыход был загадзя спланаванай акцыяй<ref>Навумчык, С., Пазьняк, З. Дэпутаты Незалежнасьці / Сяргей Навумчык,
Зяон Пазьняк. — Нью-Ёрк — Вільня — Варшава: Беларускія ведамасьці — Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2010. — С. 17.</ref>.
 
[[27 ліпеня]] [[1990]] г. 229 галасамі «за» была прынята «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР». [[25 жніўня]], пасля [[Жнівеньскі путч|спробы дзяржаўнага перавароту]], у Дэкларацыю былі ўнесены пэўныя змены. Яна набыла статус канстытуцыйнага закона і захоўвала юрыдычную сілу да [[15 сакавіка]] [[1994]] г., даты прыняцця [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]].
 
== Змест ==
Згодна Дэкларацыі, [[БССР|Беларусь]] абвяшчалася суверэннай дзяржавай, "якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу" (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.
 
У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.
 
Артыкул 10 Дэкларацыі вызначаў, што «Беларуская ССР ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку – нейтральнай дзяржавай». Апошняе палажэнне было парушана далучэннем Беларусі [[31 снежня]] [[1993]] г. да [[Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы|сістэмы Калектыўнай бяспекі СНД]].
 
==Спасылкі==
* [http://dakumenty.com/archives/3 Тэкст Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР]
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Маслыка, Г. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР / Генадзь Маслыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 336 — 337. — ISBN 985-11-0041-2.
 
{{Распад СССР}}

Навігацыя