Перайсці да зместу

Валянцін Фёдаравіч Голубеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Фёдаравіч Голубеў
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1955(1955-06-21)[1] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2011)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2014)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Іванавіч Мялешка
Партыя
Член у
Узнагароды

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, палітык. Спецыяліст па аграрнай гісторыі Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гісторыі і гістарыяграфіі Вялікага Княства Літоўскага. Доктар гістарычных навук (2011), прафесар (2014)[3]. Загадчык цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці, служыў у савецкім войску.

Скончыў у 1981 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Уроцлаўскім, Ягелонскім, Пазнаньскім універсітэтах, Літоўскім універсітэце адукацыйных навук.

З 1981 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: лабарант, аспірант, навуковы супрацоўнік, дактарант; старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік; загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, загадчык Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі[4]. У 1985 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Землеўладанне і землекарыстанне сялян Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст.»[4].

За савецкім часам быў членам КПСС[5]. Аднак на запрашэнне Зянона Пазняка ўступіў у Беларускі Народны Фронт і балатаваўся ад Беларускага Народнага Фронту ў дэпутаты на паўднёвым захадзе Мінска[6]. З 1990 года па студзень 1996 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання, каардынатар Апазіцыі БНФ, сакратар Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах і эканамічных сувязях. Адзін з аўтараў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР[7]. Быў сябрам Канстытуцыйнай камісіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі БНФ. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995 года супраць ініцыянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму[8][9].

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[10].

У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў прэмію імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковай працай[11] і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах[12].

У 2010 годзе скончыў дактарантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2011 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Сельская абшчына ў дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI—XVIII ст.»[4].

З 2021 года загадчык Цэнтра гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі[4].

Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Жанаты, мае двух сыноў.

Першы лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі (Польшча, 2006). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[13].

  • Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 407 с. — ISBN 978-985-08-0970-4
  • Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Пад рэдакцыяй В. І. Мялешкі; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.: іл. — ISBN 5-343-00654-Х
  • Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2016 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2016. — 190 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-19-6
  • Гісторыя Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да перыяду будаўніцтва незалежнай дзяржавы (1945—2017 гг.) / В. Ф. Голубеў. — Мн.: Зміцер Колас, 2017. — 236 с. [іл.]. — ISBN 978-985-7164-79-0

У сааўтарстве

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.: У пытаннях i адказах / В. Ф. Голубеў, Г. А. Грыгор’еў, В. І. Ермаловіч і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 296 с. — ISBN 978-985-469-072-5
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.2.: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў i інш.; Рэдкалегія: Ю. Бохан, Г. Галенчанка. — Мн.: Современная школа: Экоперспектива, 2008. — 688 с.: іл. — ISBN 978-985-513-317-0
  • Гісторыя Беларусі. У 6 тамах / Рэдкалегія: М.Касцюк (галоўны рэдактар) [i інш.]. Т.3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст. / Ю. Бохан, В. Голубеў, У. Емельянчык і інш.; Рэдактары Ю. Бохан, П. Лойка. — Мн.: Экаперспектыва, 2004. — 344 с.: іл. — ISBN 978-985-513-105-3
  • Гісторыя сялянства Беларусі: Са старажытных часоў да 1996 г.: У 3 тамах / Я. К. Анішчанка, Г. Я. Галенчанка, В. Ф. Голубеў і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 1997—2002. — ISBN 985-08-0071-2
  • З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі: Вучэбна-метадычны зборнік / Рэдактар В. І. Галубовіч. Выпуск 3: З гісторыі эканамічных рэформ на Беларусі / В. Ф. Голубеў, Ю. Л. Грузіцкі, І. І. Гвардзееў і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2003. — 88 с. — ISBN 985-469-050-4
  • Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці [Тэкст]: для сяброў РГА «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)», выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Універсітэта / Рэдактар Ю. Хадыка; В. Голубеў, І. Кітурка; Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Таварыства аматараў ведаў(філаматаў), Народны ўніверсітэт. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 140 с.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — СПб.: Неўскі прастор, 2014. — 170 с. ISBN 978-5-94716-256-1
  • Гісторыя Беларусі ад пачатку ХІХ ст. да 1945 г. / В. Ф. Голубеў, І. Ф. Кітурка. — Мн.: Зміцер Колас, 2015. — 254 с., іл. ISBN 978-985-6992-82-0

Артыкулы (выбар)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Абшчынны (копны) суд у Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 1(90). — Сакавік. — С. 24 — 29.
  • Вялікая аграрная рэформа XVI ст. // Спадчына. — 1993. — № 4.
  • Крыніцы па гісторыі сельскай абшчыны ў Беларусі ў XVI—XVIII стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. — № 10(123). — Кастрычнік. — С. 24—30.
  • Беларусь і Аб’яднаная Еўропа: рэаліі i перспектывы [Тэкст]: матэрыялы канферэнцыі: Беласток, 5—6 красавіка 2003, Мінск, 14—15 мая 2004 г. / Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне, Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Фонд Конрада Адэнаўэра; Редэктар В.Голубеў, А.Хадыка. — Мн.: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), 2004. — 95 с.
  • Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 135 с.: іл. — ISBN 985-03-0052-3
  • Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны? / В. Ф. Голубеў, У. П. Крук, П. А. Лойка. 2-е выданне. — Мн.: Народная асвета, 1995. — 135 с.: іл. ISBN 985-030460-Х
  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 жніўня 2024.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Пастанова ВАК РБ аб прысуджэнні вучонага звання прафесар Архівавана 25 чэрвеня 2014.
  4. а б в г Марозаў 2022.
  5. Алег Трусаў. Пераможцы Архівавана 6 красавіка 2009. // Сайт часопіса «Архэ-Пачатак». 5 студзеня 2009
  6. Койданаўская Рада БНФ. Старонка 23(недаступная спасылка) // Галіна Пазьняк. Беларусь у сэрцы(недаступная спасылка). — Варшава—Нью-Ёрк—Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-9955-578-07-9
  7. Альгерд Невяроўскі. 15 гадоў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 27 ліпеня 2007.
  8. Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання (Валянцін Голубеў. Галадоўка. Старонкі 103—107 Архівавана 10 жніўня 2010.) // Архэ-Пачатак. № 9 (49), верасень 2006.
  9. Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010.
  10. Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
  11. Аляксей Дзікавіцкі. Варшава: Беларускі гісторык В.Голубеў атрымаў прэмію Льва Сапегі(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 28 красавіка 2006.
  12. Ігар Карней. Сёньня новы навучальны год пачынае Беларускі ліцэй(недаступная спасылка) // Радыё Свабода. 25 верасня 2006.
  13. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100