Ямная культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Зноскі: Няўжо Ямная культура не з'яўляецца археалагічнай культурай Украіны?
др →‎Паходжанне: Арфаграфія., перанесена: Меньшасц → Меншасц з дапамогай AWB
Радок 22: Радок 22:
Паводле курганнай [[гіпотэза|гіпотэзы]] [[Марыя Гімбутас|Марыі Гімбутас]]<ref>[http://galinaartemenko.livejournal.com/637039.html КУРГАННАЯ ГІПОТЭЗА - Радзіма мая – Беларусь]</ref>, Ямная культура належыла непасрэдным продкам [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцаў]]. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі [[Прычарнамор'е|Прычарнамор'я]] на іншыя землі. [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]], які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх [[арыі|арыяў]]<ref>[http://www.archaeology.ru/Download/Klejn/Klejn_2007_Drevnie_migratsii.pdf Л. С. Клейн, Древние миграции и происхождение индоевропейских народов]</ref>.
Паводле курганнай [[гіпотэза|гіпотэзы]] [[Марыя Гімбутас|Марыі Гімбутас]]<ref>[http://galinaartemenko.livejournal.com/637039.html КУРГАННАЯ ГІПОТЭЗА - Радзіма мая – Беларусь]</ref>, Ямная культура належыла непасрэдным продкам [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцаў]]. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі [[Прычарнамор'е|Прычарнамор'я]] на іншыя землі. [[Леў Самуілавіч Клейн|Леў Клейн]], які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх [[арыі|арыяў]]<ref>[http://www.archaeology.ru/Download/Klejn/Klejn_2007_Drevnie_migratsii.pdf Л. С. Клейн, Древние миграции и происхождение индоевропейских народов]</ref>.


Даследаванні [[палеагенетыка|палеагенетыкаў]] [[2015]] г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый<ref>[http://www.eupedia.com/genetics/yamna_culture.shtml Yamna Culture (c. 3500-2500 BCE)]</ref>. Аснову складалі мясцовыя [[паляванне|паляўнічыя]] і [[збіральніцтва|збіральнікі]], носьбіты [[геном]]а, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 - 25% генома належыла насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга [[Закаўказзе|Закаўказзя]]. Мяркуецца, што яно заснавала [[Хвалынская археалагічная культура|Хвалынскую культуру]], продкавую ў адносінах да Ямнай. Меньшасць (6% генома) належыла паляўнічым і збіральнікам з [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].
Даследаванні [[палеагенетыка]]ў [[2015]] г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый<ref>[http://www.eupedia.com/genetics/yamna_culture.shtml Yamna Culture (c. 3500-2500 BCE)]</ref>. Аснову складалі мясцовыя [[паляванне|паляўнічыя]] і [[збіральніцтва|збіральнікі]], носьбіты [[геном]]а, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 - 25% генома належыла насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга [[Закаўказзе|Закаўказзя]]. Мяркуецца, што яно заснавала [[Хвалынская археалагічная культура|Хвалынскую культуру]], продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6% генома) належыла паляўнічым і збіральнікам з [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].


== Перыядызацыя ==
== Перыядызацыя ==

Версія ад 23:38, 28 лютага 2021

Ямная культура
Бронзавы век
Ямная кераміка з калекцыі Эрмітажа
Геаграфічны рэгіён Усходняя Еўропа
Лакалізацыя Украіна, Расія
Датаванне 3200 да н.э.2300 да н.э.
Носьбіты індаеўрапейцы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Даследчыкі В. А. Гарадцоў, Л. С. Клейн
Пераемнасць
Хвалынская культура Афанасьеўская культура, Андронаўская культура, Пазырыкская культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́мная культураархеалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 - 2300 гг. да н.э.

Паходжанне

Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належыла непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор'я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2].

Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 - 25% генома належыла насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6% генома) належыла паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы.

Перыядызацыя

У існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:

  • Ранні (да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э.), які вызначаецца аднастайнымі пахаваннямі з ляжалымі на спіне і афарбаванымі охрай касцякамі, арыентаванымі галавой на ўсход, керамічнымі пасудзінамі з высокім горлам, накольчатым і штампаваным арнаментам, вырабамі з каменю, косці і ракавін пры амаль поўнай адсутнасці металічных вырабаў.
  • Другі (трэцяя - чацвёртая чвэрці 3 тысячагоддзя да н. э.): узнікненне лакальных адрозненняў, у Прычарнамор'і з'яўляюцца пахаванні галавой на захад, яйкападобныя пасудзіны з нізкім горлам, чыгуны з плоскім дном, шнуравы арнамент, медныя вырабы.
  • Трэці (канец 3 тысячагоддзя - 2 тысячагоддзе да н. э.): павелічэнне лакальных адрозненняў, пахаванні без охры і ўстойлівай арыентацыі, кераміка з плоскім дном, вялікія медныя вырабы (сякеры, молаты), касцяныя ўпрыгожванні з молатападобнымі шпількамі, вазы з суцэльнымі коламі.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі