Дзяніс Уладзіміравіч Дук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяніс Уладзіміравіч Дук
DukDenis.JPG
Дата нараджэння

29 мая 1977(1977-05-29) (40 гадоў)

Месца нараджэння

Наваполацк, Віцебская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Сцяг Беларусі Беларусь

Род дзейнасці

гісторык, археолаг, рэктар

Навуковая сфера

гісторыя, археалогія

Альма-матар

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Георгій Васілевіч Штыхаў

Узнагароды і прэміі

Medal of Francis Skorina rib.png

Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977 г., Наваполацк, Віцебскай вобл.) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.

Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельнiцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».

У 2005—2013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».

З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

28 верасня 2017 г. Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Д. У. Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацку і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 г. — Медаль Францыска Скарыны[1]
  • 2014 г. — прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  • 2011 г. — Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  • 2008 г. — прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Дук, Д. У. Археалагічныя комплексы пасадаў Полацка IX—XVIII стст. (па выніках раскопак 2004—2012 гг.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 254 с.
  • Дук, Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 180 с.
  • Дук, Д. У. Археалогія : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спец. 1-21 03 01 «Гісторыя» / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 156 с.
  • Дук Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.
  • Дук Д. У. Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў. Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01-01 01 «Гісторыя Беларусі», 1-02 01 02-04 «Гісторыя. Англійская мова». — Наваполацк: УА «ПДУ», 2006. — 112 с.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017).

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]